Вясельная цырымонія і дзіцячы месяц. 18 снежня адзначаецца Дзень работнікаў органаў загса
Звычайна супрацоўнікі аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама з’яўляюцца галоўнымі асобамі на рэгістрацыі шлюбаў ці падчас уручэння пасведчання аб нараджэнні дзяцей. А 18 снежня ўжо яны прымаюць віншаванні з нагоды Дня работнікаў органаў загса.
Вясельная цырымонія – не адзінае, чым займаюцца спецыялісты ведамства, узрост якога пайшоў на 107-ы год.
Сёння аддзел загса выконвае 15 адміністрацыйных працэдур. Сярод іх найбольш запатрабаваныя – выдача даведак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў ці пра запісы актаў грамадзянскага стану. Напрыклад, прыходзяць сюды і пішуць заявы на выдачу паўторнага пасведчання аб нараджэнні ці смерці, заключэнні шлюбу. Такіх зваротаў сёлета каля 230. Працэдура гэта не бясплатная, дзяржаўная пошліна складае базавую велічыню. Наогул, сёлета спатрэбілася больш за 800 даведак. Перамену імя, імя па бацьку ці прозвішча таксама можна ажыццявіць у аддзеле загса. Але калі на гэта маецца важкая прычына, прадугледжаная заканадаўствам. У пераліку штодзённых спраў і выкананне запытаў судовых органаў, пракуратуры, натарыяльнай канторы і г. д. У загсе выконваюць і шмат іншай работы, звязанай са справаводствам.
Са стосам абавязкаў спраўляецца невялікі калектыў: начальнік аддзела Вольга Новік і спецыяліст Святлана Сталярчук.
Да Дня Канстытуцыі, Дня юрыста, Дня сям’і і іншых у загсе трады-цыйна прымяркоўваюць сустрэчы і разнастайныя мерапрыемствы, аргані-зоўваюць дні адчыненых дзвярэй. Праводзіцца і прававая адукацыя падрастаючага пакалення, падчас якой, у тым ліку, ідзе размова пра рызыкі ранніх шлюбаў і многае іншае.
З пачатку 2023 года ў аддзеле загса райвыканкама і сельвыканкамах раёна зроблены 662 актавыя запісы, зарэгістравана 136 нараджэнняў і
96 шлюбаў. Марш Мендэльсона ўпершыню гучаў для 78 пар, прычым для 65 з іх – у аддзеле загса ў райцэнтры. У раёне, па звестках загса, сярэдні ўзрост жаніха за 11 месяцаў склаў 31 год, нявес-ты – 29. Жаніхамі да 31 года сталі 57 ча-лавек, сярод нявест у такім узросце – 63.
У раёне маюцца адзінкавыя выпадкі ўступлення ў шлюб да 18 гадоў. Сёлета большасць шлюбаў заключана ва ўзросце ад 31 да 35 гадоў.
У аддзеле загса райвыканкама склалася цудоўная традыцыя ўшаноўваць сем’і-юбіляры. Вольга Новік адзначае, што ва ўрачыстай абстаноўцы адзначаюць не толькі брыльянтавыя ці залатыя вяселлі. Усё больш і 20-гадовых сем’яў, якія ў коле родных і сяброў абмень-
ваюцца сімвалічнымі заручальнымі пярсцёнкамі.
– Сцэнарый пішам пад кожную сям’ю індывідуальна. Маладыя, як і ў першы раз, танцуюць вальс, запальваюць сямейны агонь і г. д. Але не трэба чакаць круглай даты. Можна прыгожа і адметна адзначыць, напрыклад, лавандавае вяселле – 46 гадоў сумеснага жыцця і іншыя даты. Заўсёды рады арганізаваць урачыстую цырымонію такіх падзей, – адзначае начальнік аддзела загса Вольга Новік.
Загс – месца, дзе бацькі атрымлі-ваюць першы дакумент сваіх дзяцей. За 11 месяцаў у загсе і сельвыканкамах выдадзена 75 пасведчанняў аб нара-джэнні хлопчыкаў і 61 – дзяўчынак.
У Конькаўскім сельвыканкаме было зарэгістравана нараджэнне двойні. З пачатку года на Ляхавіччыне першынец на-радзіўся ў 38 сем’ях, другое дзіця – у 50, трэцяе – у 35 сем’ях. Нашы землякі станавіліся бацькамі і ў чацвёрты раз – такіх сем’яў дзевяць, пятае дзіця рэгістравалася ў адной сям’і, у трох сем’ях нарадзілася шостае дзіця.
Па выніках 11 месяцаў на Ляхавіччыне сярэдні ўзрост бацькі – 31 год, маці – 28. Бацькам стаў і 57-гадовы зямляк, маці – 42-гадовая ляхавічанка.
«Дзіцячым» месяцам сёлета стаў сакавік, у якім нарадзіліся 15 новых жыхароў Ляхавіччыны, у ліпені было 13 нараджэнняў.
Топ дзявочых імёнаў 2023 года – Варвара, Дар’я і Сафія. Варварай сваіх дачок назвалі шэсць бацькоў. Папулярныя раней імёны – Вольга, Таццяна, Анастасія, Наталля – зараз сустракаюцца не часта. Сярод эксклюзіўных – Фрэя, Амелія, Ясенія і іншыя.
У хлопчыкаў лідзіруюць Іваны – так сваіх сыноў назвалі сем бацькоў. Зарэгістравана таксама пяць Цімафеяў, па чатыры Даніілы, Яраславы і Міхаілы. А яшчэ былі і Елісей, Маркус, Ігнацій, Радамір.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

