А на дэсерт – свежая прэса. Паштальёны маюць прывілею першымі ўбачыць і патрымаць у руках свежыя выпускі газет і часопісаў

Ляхавічанка Таццяна Юруць працоўны дзень пачынае з прэсы – працуе паштальёнам аддзялення паштовай сувязі № 2 г. Ляхавічы. А таму разам са сваімі калегамі мае прывілею першай убачыць і патрымаць у руках свежыя выпускі газет і часопісаў. Таццяна Іванаўна ў прафесіі 22 гады і лічыць, што яна не толькі запатрабаваная, але і цікавая – пастаянны рух і зносіны.

У паштовую справу прыйшла з сельскай гаспадаркі, дзе працавала аграномам. Спачатку яе тэрыторыяй абслугоўвання былі вяс-
ковыя населеныя пунк-ты: Мінічы, Падбарочча, Залужжа, Нівішча і г. д. А ўжо тры гады яе працоўны маршрут праходзіць па вуліцах райцэнтра: Южакова, Гагарына, Будаўнікоў, Кальцавой, Спартыўнай, Радужнай і г. д. А гэта каля 1 260 адрасатаў – як у прыватным сектары, так і ў шматпавярховіках.
Ветлівая і добра-зычлівая, яна ведае інтарэсы чытачоў і пра-паноўвае падпісаць выданне па іх гусце. Асабліва гэта актуальна зараз, калі ідзе гарачы час падпіскі. Канешне, газетай нумар адзін у землякоў застаецца раёнка. У дзень выхаду «Ляхавіцкага весніка» –
па серадах і суботах паштовую сумку як падняць.
– Па маім участку адной раёнкі трэба даставіць 390 экзэмпляраў. Дзялю на часткі і ад вуліц Будаўнікоў да Леніна разношу 120 штук, а тады вяртаюся за астатнімі газетамі. На вуліцы Леніна, 39 і Кальцавую, 1 прэсу падвозіць машына і пакідае ў спецыяльнай скрыні. З абласных і рэспубліканскіх выданняў на маім участку ляхавічане чытаюць «Зарю», «СБ», «Звязду»,
«Беларускі час», «Нас-таўніцкую» і г. д., – дзеліцца гарадскі паштальён і падкрэслівае, што і сама выпісвае некалькі газет, сярод якіх, безумоўна, «Ляхавіцкі веснік». Таксама расказвае, што, нягледзячы на сучасныя тэхналогіі, насельніцтва ўсё ж такі віншуе адзін аднаго паштоўкамі, абменьваюцца і пісьмамі. Іх шмат ідзе ад разнастайных арганізацый.
Акрамя карэспан-дэнцыі, Таццяна дастаў-ляе па адрасах пенсію, спадарожныя тавары, сярод якіх прадукты і многае іншае – па запытах людзей. Нераўнадушны паштальён, калі трэба, і камунальныя аплаціць. А сваім землякам з Мінічаў па іх просьбе можа і камбікорм даставіць.
– Таццяна Іванаўна – адзін з нашых вопытных паштальёнаў. Работу сваю ведае і ставіцца да яе адказна. І калі ў сельскай мясцовасці працавала, і ў Ляхавічах спраўляецца выдатна. І ад насельніцтва пра яе толькі станоўчыя водгукі, – падкрэслівае начальнік Баранавіцкага РВПС Вольга Арэхва.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Маргарыты КУХТА-МАСЛОЎСКАЙ.