Робаты нараджаюцца… у гімназіі

Рэзістар, святлодыёд, электрычны ланцуг – гэтымі і многімі паняццямі звыкла карыстаюцца ляхавіцкія гімназісты шостага і старэйшых класаў на занятках аб’яднання па інтарэсах «Робататэхніка». Высокія тэхналогіі для гімназіі – з’ява не новая. А са з’яўленнем робататэхнічнага комплексу кейс ведаў і ўменняў гімназістаў павялічыўся.

– Гімназіі пашанцавала згодна з рэспубліканскай праграмай атрымаць камплект «Робба», які складаецца з набору-канструк-тара, лабараторыі, платформы, схематэхнікі і 3D-прынтара. Такія тэхналагічныя навінкі не толькі дапамагаюць развіваць здольнасці навучэнцаў, але і павышаюць якасць навучання, адкрываюць новыя магчымасці. А гэта добрая заяўка на поспех у 2024-м Годзе якасці, –
адзначае дырэктар установы адукацыі Таісія Шыбун.
Робататэхніка карыстаецца па-пулярнасцю ў рабят і на сёння з’яўляецца адным з перспектыў-ных інавацыйных накірункаў. У мінулым робаты ўяўляліся нечым фантастычным і нерэальным. Сёння ў падлеткаў маецца магчымасць стаць аўтарамі, напрыклад, свайго «разумнага дома».
– Робататэхніка – гэта не толькі захапляльны занятак. Гэта цэлая навука, якая вывучае праектаванне, распрацоўку і выкарыстанне робатаў. У праг-раму аб’яднання па інтарэсах уваходзіць 3D-мадэляванне, праграмаванне, механіка і г. д., – адзначае кіраўнік тэхнічнага гуртка Дар’я Краўчэня.


Перш чым пісаць каманды для спецыяльнага ўстройства, рабяты знаёмяцца са scratch-праграмаваннем, у якім каманды дзеляцца на блокі: сіні, да прыкладу, кіруе рухам графічнага аб’екта, бэзавы – яго знешнасцю, ружовы – гукам. Гатовая праграма з дапамогай канструктара «злучаецца» з камп’ютарам, і пачынаецца дзейства, у якім мадэлі, у адпаведнасці са складзенай праграмай, выдаюць сігналы, рэагуюць на тэмпературу, святло, гукі і г. д.
… У імправізаванай эксперымен-тальнай лабараторыі кіпіць работа. Гімназісты канструююць мадэль, якая будзе рухацца па вызначанай траекторыі, для складанасці задачы дадаюць да яе і перашкоды. Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах тлумачыць механізм дзеяння і ўсе важныя моманты працэсу. Юныя чараўнікі ажыўляюць робата, і ён пачынае выконваць разнастайныя каманды.
У гімназіі робататэхніку навед-ваюць дзве групы: адна складаецца з навічкоў, у другой – больш вопытныя навучэнцы.
– Сучасныя школьнікі нямала часу праводзяць у інтэрнэце. Робататэхніка – той рэсурс, дзякуючы якому дзеці могуць атрымаць веды па фізіцы, праграмаванні, матэматыцы і г. д. Стараюся падбіраць інтэрактыў-ныя заданні, каб было цікава і пазнавальна. Мае гімназісты канструююць, эксперыментуюць, правяраюць праграму ў дзеянні. Вывучылі новае і адразу спрабуюць задачы практычнага зместу. Атрыманыя веды і ўменні могуць стаць пуцёўкай у прафесію прагра-міста ці інжынера, – адзначае Дар’я.
Паўтара года назад яна скончыла механіка-матэматычны факультэт БДУ, а падчас навучання вяла заняткі робататэхнікі ў адной з IT-акадэмій. На апошнім курсе ўвайшла ў праграму «Настаўнік для Беларусі». І не шкадуе, што выбрала першым месцам працы не родныя Жыткавічы. У гімназіі яна працуе настаўнікам інфарматыкі і матэматыкі і мае станоўчыя водгукі з боку адміністрацыі.

Карэспандэнт «ЛВ» пацікавіўся ў юных праграмістаў пра ўражанні ад заняткаў робататэхнікай.

Арсеній ПРАНЧАК,навучэнец 7 класа:
– Спачатку я не разумеў, што гэта за гурток. Але было вельмі цікава, калі робаты рухаліся, і ты кіраваў гэтым. Робататэхніка захапляе! Кожны занятак – нешта новае і цікавае, розныя праекты
і тэмы.

Арсеній САВЕНЯ, навучэнец 7 класа:
– У гуртку займаюся другі год і мне вельмі падабаецца! Робататэхніка развівае маю ўважлівасць і мысленне, і я іду да сваёй мэты. Навучыўся праграмаваць і ствараць уласных робатаў.
З нецярпеннем чакаю кожны занятак.