З акцэнтам на выбарчую кампанію. У мінулы чацвер на прадпрыемствах і ў арганізацыях Ляхавіччыны працавалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы

Раніца 21 снежня ў некаторых працоўных калектывах пачалася з размовы пра галоўнае. У мінулы чацвер на прадпрыемствах і ў арганізацыях Ляхавіччыны працавалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы.

Абмяркоўваліся актуальныя тэмы: «Палітычная бяспека як аснова грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы. Выбарчая кампанія 2024 года ў новых прававых умовах» і «Мясцовае кіраванне і самакіраванне як дзейсны механізм вырашэння актуальных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва Брэсцкай вобласці і Ляхавіцкага раёна».
З супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў сустрэлася ІПГ, якую ўзначальвае старшыня райвыканкама Мікалай Мароз.
Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алег Траццяк спыніўся на адным з важных пытанняў – электаральнай кампаніі 2024 года: яе асаблівасцях, новаўвядзеннях у Выбарчым кодэксе, на тым, як ідзе падрыхтоўка да выбараў у Ляхавіцкім раёне. Адзіны дзень галасавання ўпершыню пройдзе 25 лютага 2024 года. У адзін дзень грамадзяне будуць аддаваць свае галасы за дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, абласнога, раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў. З 17 снежня па 15 студзеня праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты розных узроўняў. Алег Траццяк нагадаў, што вылучаць кандыдатаў у дэпутаты маюць права палітычныя партыя, якія зарэгістраваны ў нашай краіне, а таксама працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.
У Ляхавіцкім раёне сфарміравана раённая выбарчая камісія і восем сельскіх выбарчых камісій. На ўсіх участках для галасавання будуць створаны належныя ўмовы як для членаў выбарчых камісій, так і для выбаршчыкаў. Будынкі, дзе пройдзе галасаванне, абсталююцца сістэмай відэаназірання, у кожным прадугледжана спецыяльна адведзенае памяшканне для супрацоўнікаў РАУС, яны будуць несці дзяжурства падчас датэрміновага галасавання, якое прой-
дзе з 20 па 24 лютага і ў асноўны дзень галасавання – 25 лютага.
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз падкрэсліў, што зараз у Беларусі стабільная палітычная сітуацыя, спакойна на вуліцах як вялікіх гарадоў, так і сельскіх населеных пунктаў. Людзі без страху за сваё жыццё і здароўе адпачываюць, вядуць актыўны лад жыцця, працуюць, вучацца. Усё гэта дзякуючы той сацыяльна арыентаванай палітыцы, якую праводзіць наша дзяржава. Немалая заслуга ў грамадскім парадку і супрацоўнікаў унутраных спраў, якія стаяць на варце спакою землякоў. Таксама кіраўнік раёна спыніўся на асноўных новаўвядзеннях электаральнай кампаніі 2024 года і заўважыў, што на Ляхавіччыне падрыхтоўка да выбараў ідзе ў штатным рэжыме.
Старшыня райвыканкама расказаў, што ў студзені 2024 года ў раёне будуць праходзіць традыцыйныя сельскія сходы, якія з’яўляюцца важкім складнікам дыялога «ўлада-народ». На іх уздымаюцца актуальныя для насельніцтва пытанні і выбіраюцца шляхі іх вырашэння. Усе ўзнятыя на сходах тэмы застаюцца на кантролі ўлады і адказных службаў да вырашэння.
Начальнік РАУС Андрэй Бурдзь адзначыў, што сёлета ў раёне зарэгіст-
равана 17 злачынстваў экстрэмісцскай накіраванасці, усе яны раскрытыя. Акрамя таго, звернута ўвага, што некаторыя з тых, хто быў асуджаны за такога кшталту злачынствы, зараз вяртаюцца з месцаў пазбаўлення волі пасля адбыцця пакарання, з кожным з іх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа для недапушчэння рэцыдыву. І такая практыка будзе прадоўжана на пастаяннай аснове.
У гэты ж дзень інфармацыйна-прапагандысцкія групы пабывалі ў ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі», цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ААТ «Нача».
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.