Прыём дакументаў завершаны. Хто на Ляхавіччыне стаў кандыдатам у дэпутаты

15 студзеня тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі завяршылі прыём дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. З 16 па 30 студзе-ня члены тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій праводзяць праверку дакументаў на адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатаў патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама правяраюць праўдзівасць звестак у прадастаўленых для рэгістрацыі дакументах, прымуць рашэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
Як паведамілі ў акруговай выбарчай камісіі № 7, тры грамадзяніны падалі дакументы для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. У тым ліку двое – шляхам вылучэння ад палітычнай партыі, адзін – шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.
У абласны Савет дэпутатаў па Ляхавіцкай выбарчай акрузе № 20 вылучыліся два грамадзяніны – шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў і ад палітычнай партыі.
Па даных Ляхавіцкай раённай выбарчай камісіі, па вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання падалі дакументы 158 грамадзян: 54 – у раённы Савет дэпутатаў, 104 – у сельскія Саветы.
У кандыдаты ў дэпутаты Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў 26 грамадзян вылучыліся шляхам збору подпісаў, 12 – працоўнымі калектывамі, 16 – палітычнымі партыямі. Сярод партый большасць вылучылася ад Беларускай партыі «Белая Русь» – 13 чалавек, 2 грамадзяніны – ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 1 – ад Камуністычнай партыі Беларусі. Сярод вылучэнцаў – 29 жанчын. У катэгорыю моладзі трапілі 4 грамадзяніны, 2 – пенсіянеры.
10 дзеючых дэпутатаў падалі дакументы на вылучэнне яшчэ на адзін тэрмін. Што датычыць сферы дзейнасці, то большасць тых, хто падаў дакументы, – працаўнікі сферы навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту (16 чалавек) і сельскагаспадарчай галіны (таксама 16 чалавек).