Сямейная справа Вітко

Сярод прадстаўнікоў 14 працоўных дынастый краіны, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы ў Рэспубліканскім Палацы культуры ветэранаў, ініцыяванай Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, былі і з ляхавіцкім адрасам. Ну, канешне, – Вітко! Старшыня СВК “Ляхавіцкі” Аляксандр Іванавіч Вітко, яго жонка Раіса Іванаўна, якая шмат гадоў працавала ў гаспадарцы заатэхнікам-селекцыянерам, сын Іван – адзін з лепшых аграномаў краіны, а сёння ўжо намеснік старшыні СВК, унук Аляксандр Шымкевіч, аграном гаспадаркі. Дарэчы, жонка Аляксандра-малодшага – Анастасія – працуе ў СВК “Ляхавіцкі” аграномам-селекцыянерам. Любоў да зямлі, пашана карміцелькі ўсім ім перададзены ў спадчыну ад продкаў. Вынік відавочны: дынастыя Вітко – гонар раёна, Брэстчыны, краіны. Пра іх справы “ЛВ” пісаў неаднойчы і напіша яшчэ. А пакуль, скажам шчыра, ад душы: ганарымся!

Фота Мікалая ВАЙЦЕШЫКА.

One thought on “Сямейная справа Вітко

  • 06/04/2014 в 09:18
    Permalink

    И мы гордимся! Дальнейших вам производственных и личных успехов. Побеждайте и звучите!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *