Спартыўнай хадой да актыўнага даўгалецця. Хіба можна назваць гэтых актыўных ляхавічан залатога ўзросту пенсіянерамі?

Штодзённая скандынаўская хадзьба – далёка не адзіны від спорту, у якім заўважаны спартсмены-аматары ўзростам 60+. Набірае папулярнасць і «ўзроставая» спартыўная секцыя пры Ляхавіцкім фізкультурна-спартыўным клубе.
Перафразуючы папулярны сёння інтэрнэт-мэм, так і хочацца сказаць: калі наша пенсія не будзе такой, як гэта, нават не запрашайце…