«Белтэлекам» прапануе якасць. Бясспрэчны факт: «Белтэлекам» – буйнейшы аператар электрасувязі на тэрыторыі нашай краіны

Начальнік Ляхавіцкага ўчастка Анатолій Лукашэвіч (у цэнтры) з калегамі Аляксандрам Касцюком і Леанідам Кудзіновічам.

Якасць паслуг, якая на працягу не аднаго дзесяцігоддзя толькі ўзрастае, працуе на давер з боку спажыўцоў. На дабрабыт
і павышаны камфорт у нашым раёне працуе Ляхавіцкі ўчастак Баранавіцкага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам». Сёння больш за 11 тысяч ляхавічан выбіраюць паслугі «Белтэлекама».

Анатолій ЛУКАШЭВІЧ

Кампанія прапануе шырокі спектр паслуг, вядомых пад брэндамі Byfly, ZALA, «ЯСНА», і іншыя, вялікую колькасць тарыфных планаў.
Адзін з напрамкаў работы, які сёння набірае абароты і адзначаецца запатрабаванасцю, – будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі. Каля 40 працэнтам жыхароў раёна паслугі прадастаўляюцца менавіта па пабудаваных валаконна-аптычных лініях сувязі. Агульная працягласць ліній у раёне сёння складае больш за 200 кіламетраў.
Ляхавічане, якія пражываюць у шматкватэрных дамах, атрымалі магчымасць падключыцца да тэхналогіі GPON. А гэта дае магчымасць паляпшэння якасці і пашырэння пераліку аказваемых паслуг. Сёння гэта тэхналогія ўкаранілася не толькі ў шматкватэрніках, тэхнічную магчымасць падключыцца атрымалі абаненты, што пражываюць у прыватным сектары. Так, мадэрнізацыя дайшла да квартала індывідуальнай забудовы ў межах вуліц 60 гадоў Кастрычніка
і Пташука, мікрараёна Патапавіцкі, межаў вуліц Заходняй і Арлоў-
скага, Кальцавой і Паркавай. Плануецца, што ў 2024 годзе
тэхналогія дойдзе да вуліц Юбілейнай, Русінавіцкай, Палявой,
таксама будзе даступная ў межах вуліц Кальцавой і Дружнай.
Крыху пазней аптычнымі лініямі папоўняцца вуліцы Першамайская, Мінская, 17 Верасня.

Спецыяліст па продажы паслуг Мікалай Яцушка.


Мяняюцца сеткі ў сельскай мясцовасці. Да GPON падключаюцца шматкватэрнікі ў Тухавічах, Задвор’і, Дарава-Чыж.
– Для нас важна, каб якасць нашых паслуг не залежала ад мясцовасці. Гараджане і вяскоўцы не павінны адчуць розніцу. Таму стараемся
мадэрнізаваць сувязь у сельскай мясцовасці. У планах –
дайсці да вёскі Вялікая Лотва (вул. Палявая), сучасны квартал у вёсцы Літве таксама чакае тэхналогію GPON, – адзначыў начальнік Ляхавіцкага ўчастка Анатолій Лукашэвіч.


На кантролі попыт на паслугі ў розных населеных пунктах. Дзе
чакаюць высакаскорасны інтэрнэт, туды і скіроўваецца ўвага.
У маланаселеных вёсках працягваецца будаўніцтва сучасных падстанцый. І хоць паслугі прадастаўляюцца па медных лініях, якасць ад гэтага не зніжаецца. Жыхары вёсак Мыслабаж, Набярэжнай,
Рачканы, Мядзведзічы, Заполле – абаненты «Белтэлекама».
Сярод запатрабаваных паслуг застаецца «Відэакантроль». Усё больш ляхавічан давяраюць свой спакой «Белтэлекаму». Пакуль гаспадары на працы ці ў ад’ездзе, яны з дапамогай прыстасавання ў смартфоне з лёгкасцю могуць сачыць за аўтамабілем на паркоўцы ці за тым, што адбываецца, напрыклад, на гульнявой пляцоўцы. Работы па ўстаноўцы абсталявання і абслугоўванне бярэ на сябе «Белтэлекам». Пры тым, што калі відэакантроль устанаўліваецца на шматкватэрніках, кошт паслугі дэмакратычны. Далучаюцца да такой паслугі і абаненты прыватных дамоў, юрыдычныя асобы. Больш за 500 камер у Ляхавічах на шматкватэрніках і ў прыватным сектары – гэта паслуга ад «Белтэлекама».
І хаця мы не ўяўляем сябе без мабільнай сувязі, не губляе пазіцыі і традыцыйная тэлефанія. Тым больш, у многіх пакетах «ЯСНА» тэлефонныя званкі па краіне бясплатныя.
– У 2022 годзе «Белтэлекам» прэзентаваў новы тарыфны план – «Сямейны 5 LTE». Гэта дазволіла падключыць сучасныя паслугі сувязі там, дзе гэта было тэхнічна немагчыма. Падключыцца могуць абаненты, якія знаходзяцца ў зоне ўпэўненага прыёму бесправадной сеткі LTE (4G). Усё для таго, каб кожны жадаючы мог атрымаць нашы паслугі, – адзначыў Анатолій Лукашэвіч.
З кожным годам усё больш прапаноў дзеля зручнасці і камфорту. А цяпер яшчэ і для разумнай эканоміі. На сайце shop.beltelecom.by можна знайсці вялікі пералік тавараў, якія можна набыць, у тым ліку, і ў растэрміноўку без першапачатковага ўзносу. Тэлевізары, планшэты, ноўтбукі і камп’ютарная тэхніка, пыласосы і шмат чаго іншага – усё можа набыць наш абанент у растэрміноўку. Дарэчы, шмат тавараў ёсць у наяўнасці на Ляхавіцкім участку (пл. Леніна, 1а). Тавар можна заказаць, і ён будзе дастаўлены ў кароткі тэрмін.
Усё больш ляхавічан падключаюцца да тэлебачання ZALA: выбіраюць пакеты паслуг, прапанаваныя абанентам на выгадных умовах. Пакетны выбар – гэта гарантаваны доступ да сеткі інтэрнэт, інтэрактыўнага тэлебачання і тэлефоннай сувязі. Да многіх пакетаў можна дадаць паслугу «Відэакантроль».
У лінейцы прадуктаў ёсць тарыфы з анлайн-кінатэатрамі IVI, ОККО і «Амедиатека», магчыма падпіска на «Яндекс. Плюс». І шмат іншых бонусаў, якія можна знайсці на афіцыйным сайце або пракансультавацца ў спецыялістаў Ляхавіцкага ўчастка.
Спажывецкі давер пацверджаны ростам паказчыкаў, станоўчымі водгукамі, а яшчэ і ганаровым званнем. Падчас гаспадарчага актыву раёна ганаровае пасведчанне аб занясенні на Галерэю славы раёна Ляхавіцкага ўчастка электрасувязі Баранавіцкага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» уручана яго кіраўніку. І гэта адзнака калектыву і кіраўніцтву, якія штодня шчыруюць дзеля таго, каб жыццё ляхавічан было максімальна сучасным, камфортным і якасным. І гэта ў іх атрымліваецца!
УНП 201003265