Вяртанне да родных каранёў. У Ляхавіцкім РАУС адбылася цырымонія прынясення Прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

13 лютага ў Ляхавіцкім РАУС адбылася цырымонія прынясення Прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Не так даўно ў аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі словы Прысягі на вернасць нашай краіне ўпэўнена вымаўляў грамадзянін Пакістана. На гэты раз права звацца беларусам набыў ляхавічанін Валерый Пішч, які змяніў літоўскае грамадзянства на беларускае.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Са знамянальнай падзеяй яго павіншавала начальнік АГіМ Валянціна Бабіч і ўручыла Канстытуцыю – Асноўны Закон дзяржавы.
Калі быць дакладным, то Валерый Пішч аднавіў сваё
беларускае грамадзянства. Ураджэнец Ляхавіччыны
пасля заканчэння Кірсанаўскага авіяцыйна-тэхнічнага вучылішча грамадзянскай авіяцыі працаваў авіятэхнікам, а ў 1987 годзе быў пераведзены ў Літоўскае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі – аэрапорт горада Вільнюса бортмеханікам.
– У часы СССР Літву не ўспрымалі як замежжа – існавала адна вялікая краіна. У Літоўскай ССР падчас прафесійнай дзейнасці і атрымаў адпаведнае грамадзянства. З распадам Саюза жыццё змянілася, і з цягам часу вярнуўся на сваю малую радзіму – Ляхавіччыну.
Спачатку атрымаў від на жыхарства, а зараз, згодна з абноўленым Законам аб грамадзянстве, які быў прыняты летам мінулага года, вяртаюся, так сказаць, да родных каранёў. А нарадзіўся я ў Мазурках. Маё рашэнне ў 62 гады змяніць грамадзянства заснавана не толькі на любві да Бацькаўшчыны, гэта можна расцэньваць і як нязгоду з сённяшнімі паводзінамі літоўскіх улад у адносінах да нашай Беларусі. Люблю нашу краіну, ганаруся грамадзянствам Беларусі і з задавальненнем працую слесарам-электрыкам у
СВК «Ляхавіцкі». Асабліва прыемна, што грамадзянства атрымаў напярэдадні 25 лютага і змагу прыняць удзел у адзіным дні галаса-
вання, – дзеліцца Валерый Пішч.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.