Тое, што аб’ядноўвае. У Ляхавіцкім раёне зарэгістраваны і дзейнічаюць 22 рэлігійныя суполкі

На Ляхавіччыне ў міры і добрасуседстве жывуць на працягу многіх стагоддзяў прадстаўнікі розных рэлігійных канфесій. А ўзаемаадносіны органаў улады і кіраўнікоў рэлігійных арганізацый сёння на справе канструктыўныя.

Як адзначае начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак, у канфесійнай палітыцы работа райвыканкама накіравана на ўмацаванне дзяржаўных прыярытэтаў ва ўзаемадзеянні з рэлігійнымі арганіза-цыямі, узмацненне кантролю за выканан-нем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях. Надзвычай важна, што прадстаўнікі рэлігійных суполак не застаюцца ўбаку ад грамадскага жыцця і ўключаюцца ў вырашэнне найбольш актуальных сацыяльных праблем.
У Ляхавіцкім раёне зарэгістраваны і дзейнічаюць 22 рэлігійныя суполкі, у тым ліку па 7 праваслаўных, каталіцкіх, хрысціян веры евангельскай, адна мусульманская. Згодна з прынятай Праграмай супрацоўніцтва аддзела па адукацыі райвыканкама і Ляхавіцкага благачыння Беларускай праваслаўнай царквы ажыццяўляецца ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з праваслаўнымі рэлігійнымі суполкамі. Прадаўжаюць актыўную дзейнасць рэсурсныя цэнтры па духоўна-маральным выхаванні школьнікаў на базе Дараўскай СШ і Падлескай БШ. Акрамя таго, у 10 установах адукацыі арганізаваны факультатывы «асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» для пяцікласнікаў. Пры праваслаўных храмах арганізавана работа 8 нядзельных школ, дзе займаюцца больш за 120 дзяцей. Праваслаўная царква актыўна супрацоўнічае і ў сацыяльнай сферы. Духоўныя размовы з землякамі пажылога ўзросту, збор ахвяраванняў для адзінокіх пажылых грамадзян, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, – толькі частка добрых спраў. Не менш актыўна праваслаўныя свяшчэннаслужыцелі і вернікі ўдзельнічаюць у культурных мерапрыемствах. Штогод напярэдадні Дня Перамогі праходзяць духоўна-патрыятычныя мотавелапрабегі «Праваслаўная моладзь за здаровы лад жыцця», райвыканкам ініцыяваў аўтапрабег «Па святынях Ляхавіцкай зямлі» з наведваннем праваслаўных і каталіцкіх храмаў і ўдзелам у агульнарэспубліканскай малітве «За Беларусь». Летась брацтва Серафіма Жыровіцкага арганізавала фестываль духоўнай творчасці, які плануецца зрабіць штогадовым.
Разнастайная сацыяльная, выхаваўчая, адукацыйная работа праводзіцца і суполкамі рымска-каталіцкай царквы. Пры касцёлах найсвяцейшага Сэрца Ісуса Хрыста, Святога Іосіфа ў Ляха-вічах, Успення Божай Маці ў Дараве арганізаваны духоўныя заняткі для дарослых і дзяцей. Падчас рэалізацыі сацыяльнага праекта прыхаджане ляхавіцкага і дараўскага касцёлаў маюць магчымасць бясплатна атрымаць курэй-нясушак для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Для дзяцей, якія наведваюць нядзельную школу пры касцёле Святога Іосіфа, арганізавана дабрачынная акцыя «Збяром партфель у школу». Вось ужо пяць гадоў касцёл Святых Пятра і Паўла ў Мядзведзічах летам становіцца культурным цэнтрам правядзення фестывалю арганнай музыкі.
Вольга Бурак адзначыла і канструк-тыўную дзейнасць і актыўны ўдзел у сацыяльнай і гуманітарнай рабоце, дапамозе пажылым грамадзянам, малазабяспечаным сем’ям пратэстанцкіх суполак. Пры рэлігійнай суполцы «Царква хрысціян веры евангельскай «Каўчэг выратавання» працуе Ляхавіцкае аддзяленне дабрачыннай місіі «Вяртанне», размешчанае ў вёсцы Тухавічы. Сюды за падтрымкай, рэабілітацыяй звяртаюцца грамадзяне з алкагольнай, наркатычнай залежнасцю і знаходзяць тут разуменне і дапамогу.
Плённа працуе і камісія садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях. Так, у мінулым годзе на пасяджэннях камісіі разгледжа-ны пытанні духоўнага выхавання падрастаючага пакалення, выкананне заканадаўства Беларусі рэлігійнымі арганізацыямі, у прыватнасці, пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, размяшчэнні паклонных крыжоў. Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама штомесячна праводзіць маніторынгі рэлігійных суполак. Вольга Бурак акцэнтавала ўвагу на тым, што фактаў дзейнасці дэструктыўных сектаў і незарэгістраваных рэлігійных груп не выяўлена, канфлікты на канфесійнай глебе ў нашым раёне адсутнічаюць, а ўзаемаадносіны паміж рэлігійнымі суполкамі носяць канструктыўны ўзаемапаважлівы характар.
Выступаючы на пасяджэнні рай-выканкама, дзе разглядалася этнакан-фесійная абстаноўка ў Ляхавіцкім раёне, старшыня райвыканкама Мікалай Мароз падкрэсліў, што рэлігія заўсёды была і застаецца сур’ёзнай сілай, якая фарміруе духоўныя, культурныя і дзяржаўныя традыцыі. Менавіта з улікам гэтага і будуюцца ўзаемаадносіны раённай улады і рэлігійных арганізацый, і таму не дапускаецца разнастайных канфліктных момантаў.
Спакойная, традыцыйна стабільная на Ляхавіччыне і сітуацыя ў сферы міжнацыянальных адносін, што з’яўляецца вынікам праводзімай уладай дзяржаўнай палітыкі ў гэтым напрамку.
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, калі наведваў напачатку лютага Ляхавіцкі раён, звярнуў увагу на неабходнасць цеснага супрацоўніцтва з беларусамі, якія выехалі за межы краіны, але не губляюць сувязь з Радзімай і захоўваюць традыцыі і звычаі, берагуць і перадаюць сваім дзецям і ўнукам багатую беларускую спадчыну. Важна, каб і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў і краін, якія жывуць у Ляхавіцкім раёне, арганізоўвалі свае суполкі і знаёмілі беларусаў з асаблівасцямі і здабыткамі сваіх культур. У якасці прыкладу прыведзены традыцыйны фестываль нацыянальных культур, які штогод сустракае Гродна. Дарэчы, ляхавічане таксама ўдзельнічаюць у такім фестывалі.
У галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама станоўча ацэнена плённая работа, якую праводзіць аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама па этнаканфесійным пытанні. Разам з тым, як падкрэсліў намеснік начальніка аддзела ідэа-лагічнай работы, па справах рэлігій і нацыянальнасцяў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Мурашкін, неабходна больш рознабакова і актыўна развіваць напрамак міжнацыянальных адносін і папулярызацыі беларускай культуры, пашыраць супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

Галіна КАНЬКО.