Ляхавіччына: пытанне задаў чытач

Прадавец Алена Шастапалава на асартымент не скардзіцца.

На ”гарачую лінію” «ЛВ» патэлефанаваў жыхар райцэнтра Іосіф Бортнік з пытаннем, чаму зменшыўся асартымент камбікорму ў магазіне райпо на рынку. За тлумачэннямі рэдакцыя звярнулася ў раённае спажывецкае таварыства. Сітуацыю пракаменціравала начальнік аддзела арганізацыі гандлю райпо Святлана Ракуць:
— Магазін бесперабойна гандлюе 4 відамі камбікорму. У гандлёвым памяшканні маецца журнал, дзе кожны можа пакінуць індывідуальную заяўку на набыццё асобага віду корму: для птушкі, свіней ці буйной рагатай жывёлы. З такімі пажаданнямі да прадаўца апошнім часам ніхто не звяртаўся. Між іншым, з серады асартымент магазіна пашырыўся, і зараз пакупнікі могуць набыць 7 відаў камбінаваных кармоў Баранавіцкага камбіната хлебапрадуктаў. Тавар гэты ходкі: у тыдзень рэалізоўваецца каля 8 тон прадукцыі. Завоз ажыццяўляецца ў аўторак і чацвер. Дарэчы, усе гандлёвыя прадпрыемствы райпо раёна без абмежаванняў рэалізуюць даны від прадукцыі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *