У грунту свае планы… праваліцца. Адрас чарговай скаргі, з якой звярнуўся карыстальнік Instagram, – «дажыначная» сталіца мінулага года

Адрас чарговай скаргі, з якой звярнуўся карыстальнік Instagram, – «дажыначная» сталіца мінулага года, і пытанне тычыцца дарожнага пакрыцця. Здаецца, што можа быць не так?

Як адзначалася ў паведамленні, летам 2023 года ў Галаўнінцах праводзіліся работы па капі-тальным рамонце водаправоднай сеткі. Дарожнае пакрыццё з цягам часу пашкодзілася – грунт прасеў. І, як можна зрабіць выснову па фотаздымках, пашкоджанні яўна супрацьстаяць паняццю «бяспека». Правалы грунту сталі перашкодай для праезду ў гэтым месцы не толькі легкавых аўто. Па словах карыстальніка, «машыну з газам ужо выцягвалі сельскагаспадарчай тэхнікай». Што гаварыць пра іншыя жыццёва важныя службы.
– Праблема сур’ёзная. Адна з прычын утварэння такіх правалаў – прасадка грунту пасля правядзення земляных работ. У сераду выязджалі на месца, абследавалі. Безумоўна, заменім пашкоджаны кусок дарожнага палатна: падсып-лем, ушчыльнім грунт, каб папярэдзіць такія правалы. Зімой, калі спецтэхніка працавала на расчыстцы снегу, пашкодзілі і калодзеж сеткі водаправода па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Днямі будматэрыял туды завезлі, адрамантуем! У бліжэйшы час брыгада аварыйна-тэхнічнай службы прыступіць да работ, – адзначае намеснік дырэктара камунгаса Ігар Шырэй.