Ляхавічане актыўна галасуюць датэрмінова

Ляхавіцкі веснік» пераканаўся: падчас датэрміновага галасавання ўчасткі не пустуюць. Многія землякі выкарыстоўваюць сваё права аддаць голас на выбарах датэрмінова. На ўчастках пануе дзелавая актыўнасць. Члены камісіі карэктныя і ўважлівыя, выбаршчыкі ветлівыя і засяроджаныя.
На ўчастку яны выконваюць вельмі важную місію – выбіраюць тых,
хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў заканадаўчых органах.
У Ляхавіцкім раёне ў спісы для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў унесена 19 105 чалавек – грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Дэпутатаў мясцовых Саветаў маюць права выбіраць таксама і грамадзяне Расійскай Федэрацыі з пасведчаннем на права жыхарства ў Беларусі. Такім чынам у гэтых спісах для галасавання – 19 197 чала-
век. Усяго ж нашы землякі-гараджане атрымліваюць на выбарчым участку па тры бюлетэні, а вяскоўцы – па чатыры, бо выбіраюць яшчэ і дэпутатаў у сельскія Саветы.