Кірмаш прапануе прафесію. У Ляхавічах прайшоў кірмаш мэтавай падрыхтоўкі

Прэзентацыйныя пляцоўкі навучальных устаноў і мясцовых прадпрыемстваў, майстар-класы і дэгустацыя – гэта ўсё кірмаш мэтавай падрыхтоўкі, які прайшоў у ГДК і быў арганізаваны аддзелам па адукацыі райвыканкама.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Пра вытворчасць і выпускаемую прадукцыю, асаблівасці дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, працоўныя вакансіі і бонусы для маладых спецыялістаў расказвалі старшакласнікам прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў, кансервавага і льнозавода, лясгаса, камунгаса, малых прадпрыемстваў, а таксама райбальніцы, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і іншыя.
Крэатыўна і пазнавальна прадстаўлялі свае ўстановы адукацыі Ляхавіцкі аграрны каледж, Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж, бара-навіцкія каледжы – будаўнікоў, лёгкай прамысловасці, музычны, тэхналогіі і дызайну, машынабудавання, лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова.
У Ляхавіцкім аграрным каледжы на спецыяльнасці «вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання» рыхтуюць тэхнікаў-тэхнолагаў з шырокім спектрам навыкаў. Увазе гасцей – тэматычная выстава, звязаная са шматлікімі раздзеламі навучання.
У Ганцавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы на аснове базавай адукацыі можна атрымаць кваліфікацыю кандытара, повара чацвёртага разраду, а таксама машыніста экскаватара пятага разраду, вадзіцеля аўтамабіля катэгорыі С і іншыя. Пляцоўка ўстановы запрашала смачнымі блінамі і навучальным трэнажорам.
Ярка прадстаўлялі свае ўстановы адукацыі і іншыя каледжы, дзяліліся перавагамі навучання, асаблівасцямі культурна-спартыўнага жыцця і ўмовамі пражывання ў інтэрнатах.
Шматлюдна было і каля кропкі БРСМ – навучэнцы запаўнялі анкеты для працаўладкавання ў студэнцкія атрады і атрымлівалі прыемныя сувеніры.
Размова працягнулася ў зале. Першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пыжык падкрэсліў важнасць прафарыентацыйных мерапрыемстваў для вырашэння на Ляхавіччыне кадравага пытання. Галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Зубік расказала пра плюсы заключэння дагавораў мэтавай падрыхтоўкі як для абітурыентаў, так і для прадпрыемстваў. Згодна з абноўленым Кодэксам аб адукацыі такі дагавор можа быць заключаны незалежна ад рэгіянальнага размяшчэння заказчыка кадраў. Дарэчы, мэтавыя накіраванні выдаюць не толькі аддзел па адукацыі і райбальніца, але і ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, ААТ «Нача»,ТАА «Ажуруна» і іншыя.
 Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Пабягайла расказала, што ў раёне па стане на пачатак сакавіка маюцца 284 вакансіі, з якіх 82 – у сельскай мясцовасці. Сярод 153 рабочых прафесій найбольш запатрабаваны прадаўцы, швачкі, трактарысты, падсобныя рабочыя, цесляры-бетоншчыкі і іншыя. Патрабуюцца кадры на кансервавы завод, у «Начу», «Шлях новы», «Жарабковічы» і г. д.
– Дзеля знаёмства старшаклас-нікаў з разнастайнымі спецыяльнас-цямі выкарыстоўваем разнастайныя формы прафарыентацыйнай работы. Адзін з такіх праектаў – «Тыдзень з прадпрыемствам» –
пройдзе з 18 па 22 сакавіка.
Удзячны кіраўніцтву мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, якія прэзентуюць навучэнцам вытворчасць і даюць ім магчымасць убачыць розныя прафесіі «знутры», – падкрэсліла галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Іна Зубік.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА