Паважаныя выбаршчыкі! Падыходзіць да завяршэння тэрмін маёй дзейнасці ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Паважаныя выбаршчыкі!
Падыходзіць да завяршэння тэрмін маёй дзейнасці ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ад шчырага сэрца магу сказаць, што гэты час быў адным з самых насычаных у маёй працоўнай біяграфіі.
Дзякуй, што ў 2019 годзе сваімі галасамі даверылі мне прадстаўляць вашы інтарэсы ў Парламенце. Заўжды імкнулася працаваць з думкай, што не маю права вас падвесці.
Разам з выбаршчыкамі мы рабілі прыгожы куток – Ляхавіччыну – яшчэ лепшым. Будавалі, рамантавалі, аднаўлялі, адкрывалі новыя аб’екты. А ваша нераўнадушша заўжды пацвярджалася мноствам пытанняў, прапаноў на прамых лініях і прыёмах грамадзян. Цікавы вопыт – плённае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Маладзёжнага парламента. Разам мы развівалі праект «Школа маладога дэпутата». Хацелася як мага больш пагрузіць моладзь у дэпутацкія будні.
Ляхавічане – людзі, адданыя свай справе. Пашчасціла сустрэцца з многімі працоўнымі калектывамі, наведаць шматлікія ўстановы, у тым ліку сацыяльныя – тыя, што дапамагаюць людзям адчуваць сябе патрэбнымі. За час работы ў акрузе давялося пабываць ва ўстановах адукацыі, гандлёвых аб’ектах, медустановах – гэта заўжды натхняла на стваральныя справы.
Спадзяюся, што наша супра-цоўніцтва прынесла плён для ляхавічан. Дзякуй за давер і заўсёдную падтрымку кіраў-ніцтву раёна, прадпрыемстваў і арганізацый, дэпутатам, ляхаві-чанам – усім, з кім даводзілася сустракацца і працаваць!
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
сёмага склікання.