Фары включить! В Ляховичском районе проводится специальный комплекс мероприятий «Внимание — дети!»

Па-ранейшаму сітуацыя з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам застаецца складанай. Па стане на 25 мая на тэрыторыі Брэстчыны зарэгістравана 24 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, 2 дзяцей загінулі і 22 атрымалі траўмы.

Асноўныя прычыны такога кшталту аварый – пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, раптоўнае з’яўленне перад блізка ідучым транспартам, неасцярожная язда на веласіпедзе ці мапедзе, гульня недалёка ад дарогі.

З 26 мая па 6 чэрвеня праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага — дзеці!”. Вадзіцелі нават у светлы час сутак абавязаны кіраваць транспартнымі сродкамі з уключаным бліжнім святлом фар ці дзённымі хадавымі агнямі.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,

старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ .

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *