Цаніце чысціню і ўтульнасць, ляхавічане

Гаражны масіў на вул. Южакова. Нядаўна тут была агароджа.

Крыўдна, калі твая работа здаецца іншым вельмі простай і лёгкай, не цэніцца навакольнымі.

Зламаныя агароджы; кінутыя на тратуар абгорткі з марожанага і стыхійны сметнік сярод двара шматкватэрніка; кантэйнеры для паасобнага збору другаснай сыравіны, запоўненыя бытавым смеццем; выкапаныя і вырваныя кветкі на гарадскіх клумбах… Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што гэта не вычарпальны спіс крыўдных для камунальнікаў рэчаў і ўчынкаў. Напрыклад, да жыльцоў шматпавярховых дамоў па вуліцы Інтэрнацыянальнай не першы раз звяртаюцца з персанальнай просьбай – не выносіць смецце ў кантэйнеры, прызначаныя для абслугоўвання гарадскіх могілак. Чуюць, на жаль, не ўсе…

Такі помнік безадказнасці камунальнікі заўважылі на вул. Южакова каля дома № 6

Яшчэ адно набалелае пытанне – аўтамабільнае. Некаторыя двары “ўпрыгожваюць” механізмы, што даўно не эксплуатуюцца, ці іх часткі. Многія аўтамабілісты кідаюць свае транспартныя сродкі, дзе давядзецца, перашкаджаючы уборцы вуліц і тратуараў, пад’езду смеццявозаў, зімой – расчыстцы ад снегу. А калі раптам спатрэбіцца спыніцца пажарнай машыне ці хуткай дапамозе?

Цаніце чысціню, прыгажосць і ўтульнасць у нашым агульным доме. І работу тых, хто стварае ўсё гэта для вас.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *