І загучаць званы па ўсёй краіне. Перазвон будуць слухаць і ляхавічане

Імя князя Уладзіміра, якога гісторыкі называюць Вялікім, царква – Святым роўнаапостальным, а народ яшчэ са старадаўніх часоў – Уладзімірам Чырвонае Сонейка, звязана з важнай гістарычнай і рэлігійнай падзеяй – Хрышчэннем Русі.

Сёлета 28 ліпеня, у дзень памяці Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра па блаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла ў многіх храмах Беларускай праваслаўнай царквы пройдуць урачыстыя богаслужэнні, а пасля заканчэння літургіі — малебны.

Як расказаў благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі Георгій Жытко, у панядзелак, 28 ліпеня ў 12 гадзін ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі прагучаць званы ў гонар святога. Перазвон можна будзе пачуць і ў мясцовых цэрквах. Кожны з нас зможа сэрцам успрыняць мілагучны, гарманічны, непаўторны па сіле ўздзеяння на чалавека голас царкоўных званоў і разам з ім датыкнуцца да вечных веры, надзеі, любві.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота з сайта http://www.visualrian.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *