Па жывому

Такі сумны ва ўсіх сэнсах малюнак давялося ўбачыць днямі на тэрыторыі Крывошынскага сельсавета: гнілая агароджа неахайна абдымае шчыльны зараснік. І гэта зусім не двор закінутай вясковай сядзібы ці ляснога хутара, як можа падацца на першы погляд. Гэта – могілкі ля вёскі Бенькаўцы.
Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што нейкія работы па ачыстцы тэрыторыі ад кустоўя і дрэваў усё ж такі, мусіць, вядуцца: кучы пасохлага голля “ўпрыгожваюць” тэрыторыю гэтых самых могілак з іншага боку…
Не дадае парадку і ўтрыманне месца, выдзеленага побач з могілкамі для складавання смецця. Ні агароджанай пляцоўкі, ні кантэйнера, усяго і ёсць, што шыльда, прыбітая цвіком да дрэва – па жывому.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *