Навучальны год ставіць кропку ў школьным жыцці 150 выпускнікоў адзінаццатых класаў устаноў адукацыі Ляхавіччыны
Заўтра 2024/2025 навучальны год паставіць кропку ў школьным жыцці 150 выпускнікоў адзінаццатых класаў устаноў адукацыі Ляхавіччыны. 16 з іх прэтэндуюць на атрыманне атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём.

Свята «Апошняга званка» адбудзецца і для 248 дзевяцікласнікаў,
з якіх дзевяць прэтэндуюць на атрыманне пасведчання аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай.
Тры нашы землякі за выдатную вучобу, дасягненні ў рэспубліканскіх і абласных конкурсах, выніковы ўдзел у навукова-практычных канфе-
рэнцыях і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы і раёна атрымалі права прыняць удзел у рэспубліканскім свяце «Апошні званок», якое прайшло 22 мая ў Гомелі.
Сярод 1 700 выпускнікоў краіны і з сотні навучэнцаў школ Брэстчыны Ляхавіцкі раён прадстаўлялі Сямён Глушко з СШ № 2, гімназіст Аляксандр Падгурскі і Марыя Калько з Востраўскай СШ.
26 мая 150 нашых адзінаццацікласнікаў будуць здаваць першы цэнтралізаваны экзамен. Самымі запатрабаванымі сярод навучэнцаў сталі матэматыка, біялогія і грамадазнаўства. Высокіх балаў вам, юныя землякі!
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

