У фокусе праўды. 5-6 чэрвеня ўсе дарогі вялі на Гомельшчыну, куды запрасіў юбілейны V Форум медыйнай супольнасці Беларусі «Медыя сёння: фокус на праўду»
5-6 чэрвеня ўсе дарогі вялі на Гомельшчыну, куды запрасіў юбілейны V Форум медыйнай супольнасці Беларусі «Медыя сёння: фокус на праўду». Рэгіён на працягу двух дзён стаў цэнтрам прыцягнення для журналістаў, экспертаў медыя, прадстаўнікоў блогасферы, ідэалагічнай вертыкалі і прэс-службаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, экспертаў у сферы камунікацыі краіны.
Дэлегацыю Брэсцкай вобласці гасцінна і песенна, з хлебам-соллю сустракалі ў Мазыры – горадзе, які лічыцца цэнтрам нафтаперапрацоўчай прамысловасці.



У юбілей Вялікай Перамогі неад’емны і важны абавязак нашчадкаў – шанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны. Дэлегаты медыяфоруму ўсклалі кветкі да манумента і схілілі галовы ў мінуце маўчання ў мемарыяльным комплексе «Курган Славы». Мы памятаем і мы ўдзячны за мір і незалежнасць!
Мазыране падрыхтавалі для гасцей цікавую і насычаную на падзеі і ўражанні праграму, у якой цэнтральнай стала панэльная дыскусія на тэму «Эпоха постпраўды: тэндэнцыі і выклікі». У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры «Палессе-Арэна» ўдзельнікі дыскусіі абмеркавалі ролю праўдзівай інфармацыі ў сучасным свеце. Фарміраванне новага этапу сацсетак, пабудова сацыяльнай камунікацыі, спосабы адрознення фэйкаў ад праўды, выкарыстанне штучнага інтэлекту ў журналісцкай практыцы –
гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваліся падчас выступлення спікераў – журналістаў рэспубліканскіх медыя, сярод якіх Андрэй Сыч, Арцём Строганаў, Анастасія Бенедысюк і іншыя. Экскурсія па комплексе «Палессе-Арэна» – гонар і радасць.ФАК мае ўсе рэсурсы для заняткаў фізкультурай і спортам, умацавання здароўя. У праграме наведвання комплексу і знаёмства з выставай, прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі, прэзентацыя прадукцыі прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна. Патрыятычна, якасна і смачна! Мазырская зямля славіцца працавітымі, таленавітымі людзьмі, якія шануюць традыцыі і берагуць спадчыну, што пацвердзіла экскурсія па гістарычным цэнтры «Мазырскі замак». Было відовішчна, пазнавальна, ярка і вельмі цікава. Мазыранам і ўсім беларусам ёсць чым ганарыцца і што паказаць гасцям краіны!
На маршруце дэлегатаў медыяфоруму і ААТ «Мазырскі нафтапера-працоўчы завод» – адзін з вядучых вытворцаў нафтапрадуктаў, які выпускае высакаякасную і канкурэнтаздольную прадукцыю, што карыстаецца попытам не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Па сцвяр-джэнні экспертаў, прадпрыемства
аказвае мінімальнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і пастаянна мадэрнізуе вытворчасць. На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе працуе больш за пяць тысяч чалавек, клопат пра якіх –
сутнасць сацыяльнай палітыкі ААТ «Мазырскі НПЗ». Дарэчы, працаўнікі прадпрыемства дабіраюцца на працу на спецтрамваі, шлях якога праходзіць не праз гарадскія вуліцы, а ўздоўж палёў. Зручны і сучасны транспарт зроблены па заказе НПЗ «Белкамунмашам».
У другі дзень медыяфоруму дэлегацыя Брэстчыны на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Вадзімам Краўчуком і начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Таццянай Гагакавай прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні. Прадмовай да «Медыя сёння: фокус на праўду» стала экспазіцыя рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Сярод ключавых тэм медыяфоруму – роля газеты ў грамадскім жыцці рэгіёна, патрыятызм, прафесіяналізм і гістарычная памяць, інфармацыйнае супрацьборства, выкарыстанне штучнага інтэлекту ў медыясферы і іншае.
Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў зачытаў прывітанне, накіраванае ўдзельнікам форуму Прэзідэнтам Беларусі. «У эпоху постпраўды ваш форум з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для абмену вопытам, абмеркавання тэндэнцый і стратэгіі развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы, дае магчымасць па заслугах адзначыць уменні майстроў друкаванага слова», – гаворыцца ў прывітанні. Уладзімір Пярцоў у сваім выступленні ўзняў шэраг важных тэм і адзначыў, што за час з папярэдняга форуму зроблена нямала: маштабаваны юнкараўскі рух, удас-каналена нарматыўна-прававая база па ўзаемадзеянні з органамі ўлады, пашыраны фармат самога форуму. І гэта для таго, каб зрабіць медыяіндустрыю больш эфектыўнай і прадукцыйнай. Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што сёння журналісты дзяржаўных СМІ – гэта адзіная і магутная сіла, якая сваёй працай і талентам здольная супрацьстаяць фэйкам і дэструктыўнай інфармацыі. Акцэнтавана ўвага і на стварэнні юнкараўскіх гурткоў і школ – будучыні журналістыкі нашай краіны.
Міністр інфармацыі Марат Маркаў акрэсліў, што галоўная задача, якая стаіць сёння перад медыйнай супольнасцю краіны, – гарантаваць інфармацыйную бяспеку. Кіраўнік Мінінфарма адзначыў, што Прэзідэнт неаднаразова пра гэта гаварыў, але гэта той выпадак, калі можна і трэба гаварыць пра гэта пастаянна. Калі мы не будзем перамагаць у інфармацыйных бітвах, значыць, нам давядзецца ўвайсці ў гарачую фазу, у сапраўдную вайну. Важна разу-мець, што гэта не пустыя словы. Для перамогі на інфармацыйным фронце ў сродкаў масавай інфармацыі павінны быць абсалютна ўсе віды зброі і інструментаў, агучыў Марат Маркаў. Сярод іх і сацсеткі, якія, па словах міністра, з’яўляюцца дронамі сучаснай журналістыкі.
Яркі момант юбілейнага медыяфоруму – цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХХI Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера». Сярод лепшых і газеты Першага рэгіёна. Баранавіцкая газета «Наш край» стала ўладальніцай «Залатой Ліцеры» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі». Рэдакцыі газет «Брестский вестник» і «Пінскі веснік» прызнаны лаўрэатамі ў намінацыі «Лепшы сеткавы праект рэдакцыі СМІ».
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Вольга БУРАК, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама:
– Медыяфорум стаў маштабнай падзеяй, якая аб’яднала каля 1 000 чалавек. Сярод тэм, якія актыўна абмяркоўвалі на пленарным пасяджэнні, – блогеры і новае пакаленне журналістаў. Рабят-юнкараў, якія ўмеюць працаваць са словам, трэба ўспрымаць як будучыню журналістыкі. Прыемна адзначыць, што такая прафарыентацыйная работа актыўна вядзецца і ў нашым раёне на базе рэдакцыі «Ляхавіцкага весніка». Некалькі гадоў «ЛВ» сумесна з аддзелам па адукацыі райвыканкама рэалізуюць праект «Школьны дзённік», у якім задзейнічаны ўстановы адукацыі раёна. Менавіта ён у 2023 годзе прынёс нашым газетчыкам Гран-пры ў Нацыянальным конкурсе «Залатая Ліцера».











































