У Жлобін на “Дажынкі”

Беларусь, як па-майстэрску апрацаваны алмаз. Ззяюць на розныя лады і адценні буйныя і не надта вытворчыя брэнды, навукоўцам ёсць чым пахваліцца, іншым. Культурныя падзеі, якіх нямала адбываецца ў нашай краіне, часта маюць і шырокае міжнароднае гучанне. Але ўсё – і першае, і другое, і трэцяе, і так да бясконцасці – “завязана” на хлеб. На вынікі і дасягненні хлебаробскай працы.
Сёння і заўтра іх дзень, а ўжо сямнаццатая па ліку сталіца рэспубліканскіх “Дажынак” Жлобін – іх горад. Асобае месца ў кампаніі лепшых з лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі гарантавалі сабе хлебаробы нашай вобласці. Вынікі працы аграрыяў Брэстчыны далі ім права звацца пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва на жніве-2013 сярод абласцей краіны. Не першы раз, між іншым, такі гонар і прызнанне. Свой уклад у пераможны абласны каравай зрабілі і аграрыі Ляхавіччыны.
У фестывальны Жлобін для ўдзелу ва ўрачыстасцях адправіўся аператар зернесушыльнага комплексу СВК “Шлях новы” Васілій Суднік. Па вялікім рахунку там павінны былі прысутнічаць і яго калегі-зменшчыкі на ЗСК Мікалай Правалаў і Віктар Вардугін. Роля ўсіх у заваяванні другога месца ў рэспубліканскім хлебаробскім спаборніцтве прыкладна аднолькавая. Але такі рэгламент: адзін за і ад імя траіх.
Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *