Як ёсць даўгунец. У Ляхавіцкім раёне пачалося церабленне льну
У раёне пачалося церабленне льну. Гэтым відам работ займаюцца міжраённая льнонасенстанцыя і Ляхавіцкі льнозавод. «Заводскія» плошчы даўгунцу ў некалькі разоў пераўзыходзяць пасевы льнонасен-станцыі і складаюць 2, 2 тысячы гектараў, з якіх прыкладна дзясятая частка ўжо выцераблена.

Дэбютны ў сезоне выхад церабілак на палеткі з ільном адбыўся ў другой палове мінулага панядзелка. Вядучы аграном ільнозавода Мікалай Герасімовіч называе яго спробным. У тым сэнсе, што адной з задач з’яўлялася праверка ва ўмовах рэальнай справы парка льноцерабільнай тэхнікі.
– Прымаразкі і лён – камбінацыя несумяшчальная. З усіх сельскагаспадарчых наша культура найбольш уразлівая да ўздзеяння тэмпературных мінусаў. У выніку засушлівай з прымаразкамі вясны некаторыя нашы пасяўныя плошчы былі пашкоджаны часткова, а 120 гек-
тараў ільнопасеваў, размешчаных у ліпскай зоне, былі вымушаны перасейваць. Справіліся за некалькі дзён, і ў плане ўраджайнасці сёння яны адрозніваюцца нязначна. Наогул жа вышыня раслін вагаецца ў межах ад 0, 7
да аднаго метра, што выглядае даволі прымальным, – тлумачыць вядучы спецыяліст.
Першы тыдзень работ на церабленні льну атрымаўся для заводскіх ільнаводаў не самым прадукцыйным. Вырашчанае давялося літаральна «вырываць» з учэпістых абдымкаў дажджу. Тым не менш, як ужо адзначалася, атрымалася «выхапіць» у непагадзі больш за дзясятую частку ранняспелых пасеваў.
Але ж церабленне з’яўляецца ўсяго толькі першай уборачнай аперацыяй. Яе працягам стане ачэсванне галовак, абарочванне і ўспушванне раскладзеных ільностужак, збор прадукцыі ў прэс-рулоны з іх наступнай уборкай і ўладкаваннем пад дахам сыравіннага склада. Працэс няпросты, працяглы па часе, патрабуе адпаведных умоў надвор’я і, канешне ж, вытворчай руплівасці на сваім працоўным месцы кожнага з удзельнікаў
каманды.
Мікалай Герасімовіч звярнуў увагу яшчэ на адну адметнасць ільновытворчага сезона 2025 года.
Прыкладна на 80 працэнтах заводскіх ільна-плошчаў «пагаспадарыла» непагадзь. Дажджы, моцны вецер пакруцілі, паклалі, «прытапталі» расліны ў зямлю. Гэта даволі значнае ўскладненне ў рабоце церабільнай тэхнікі. Запавольваюцца тэмпы, пагаршаецца якасць канчатковай прадукцыі.
– З мэтай мінімізацыі пералічанага вымушаны выкарыстоўваць спецыяльны прэпарат-дэсікант, з-за чаго, канешне ж, сыравіна набывае дадатковы кошт, –
адзначае вядучы аграном ААТ «Ляхавіцкі
льнозавод» Мікалай Герасімовіч.
Іван КАВАЛЕНКА.

