Калі вам патрэбна меддапамога. Пра парадак звароту пацыента ў паліклініку для атрымання медыцынскай дапамогі нагадаў галоўны ўрач Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы

Пра парадак звароту пацыента ў паліклініку для
атрымання медыцынскай дапамогі нагадаў галоўны ўрач Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксей МАЙСЕЙ

Для атрымання медыцынскай дапамогі грамадзянін павінен звярнуцца ў рэгістратуру паліклінікі асабіста ці па тэлефоне праз інтэрнэт-сайт. Ва ўказаны час грамадзяніну, які звярнуўся па медыцынскую дапамогу, неабходна з’явіцца на прыём (пры выкліку на дом знаходзіцца па адрасе выкліку).

Медыцынская дапамога аказваецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства пры прадастаўленні дакумента, які сведчыць асобу: пашпарт, пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца. Асобам, якія не маюць вышэйзгаданых дакументаў, аказваецца толькі экстранная і неадкладная дапамога па жыццёвых паказаннях.

Загадам галоўнага ўрача Ляхавіцкай ЦРБ ад 02.07.2024 г.
№ 199 «Аб арганізацыі работы рэгістратуры паліклінікі» вызначаецца размеркаванне талонаў да ўрачоў-спецыялістаў:
80 працэнтаў для першаснага прыёму (у тым ліку для папярэдняга заказу ў анлайн-сэрвісе www.talon.by, па тэлефоне, пры звароце ў рэгістратуру) і 20 працэнтаў для паўторнага прыёму.
У адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя ўстаноўлена квота талонаў, даступных для папярэдняга запісу праз інтэрнэт не менш за 75 працэнтаў ад агульнай колькасці ўсіх першасных талонаў, што выдаюцца да ўрачоў-спецыялістаў без накіравання (у тым ліку для папярэдняга запісу). Гэта норма не выключае магчымасці папярэдняга запісу медыцынскім рэгістратарам на гэтыя талоны пры звароце пацыента ў рэгістратуру або па тэлефоне. Запіс на паўторнае наведванне ажыццяўляецца ў кабінеце ўрача.

Запіс на прыём

Запіс на першасны прыём да ўрачоў-спецыялістаў (педыятра ўчастковага, акушэра-гінеколага, хірурга, дэрматолага, інфекцыяніста, стаматолага, зубных фельчараў) ажыццяўляецца штодзень на працягу рабочага дня па тэлефонах:
► у рэгістратуры паліклінікі – 6-39-03, 6-39-04, 8-029-118-21-25,
► у жаночай кансультацыі – 6-30-30, 8-029-118-20-64,
► у дзіцячай кансультацыі – 2-15-33, 2-15-38, 8-029-118-21-13 і ў анлайн-сэрвісе www.talon.by.

На паўторны прыём да вышэйназваных спецыялістаў запіс ажыццяўляецца ўрачом ці зубным фельчарам у кабінеце.
Да іншых урачоў-спецыялістаў паліклінікі запіс праводзіцца пры наяўнасці паказанняў па накіраванні ўрача агульнай практыкі. Калі пры прыёме пацыента выяўлены экстранныя паказанні для накіравання да ўрача-спецыяліста, прыём пацыента ўрачом-спецыялістам ажыццяўляецца па-за чаргой у суправаджэнні медыцынскага работніка.
Запіс да ўрача-спецыяліста без накіравання на ўрачэбную кансультацыю ажыццяўляецца пры звароце пацыента ў рэгістратуру па тэлефонах рэгістратуры або праз інтэрнэт-сайт www.talon.by:
● пры наяўнасці выпіскі з медыцынскіх дакументаў, даведкі аб стане здароўя, выдадзенай арганізацыяй аховы здароўя, якая аказвае спецыялізаваную медыцынскую дапамогу;
● лістка (даведкі) непраца-здольнасці, выдадзенага іншай арганізацыяй аховы здароўя;
● пры медыцынскім назіранні ў гэтага ўрача;
● па меркаванні адміністрацыі ўстановы.

Звяртаем увагу, што планавыя, не экстранныя, візіты да ўрачоў-спецыялістаў неабходна планаваць загадзя і выкарыстоўваць магчымасці папярэдняга запісу праз інтэрнэт-сайт www.talon.by, запіс даступны на 3 месяцы наперад.

Таксама выкарыстоўвайце папярэдні запіс да ўрача для выпіскі рэцэптаў на лекі на льготнай аснове, таму што згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 18.09.2023 г.
№ 139 рэцэпты ўрача на лекавыя прэпараты на льготных умовах, у тым ліку бясплатна, выпісваюцца толькі ўрачамі агульнай практыкі і ўрачамі-спецыялістамі на ўрачэбным прыёме.
Выдача талонаў на першасны прыём да ўрача «сёння на сёння» ажыццяўляецца пераважна пры наяўнасці вострага або абвастрэнні хранічнага захворвання.

Планавая амбулаторна-паліклінічная  дапамога
Такая дапамога прадастаўляецца з улікам наступных умоў:
● пражыванне на тэрыторыі абслугоўвання паліклінікі;
● магчыма наяўнасць чарговасці планавых пацыентаў на прыём да ўрача, асобных дыягнастычных даследаванняў, кансультатыўнай дапамогі спецыялістаў;
● час, адведзены на прыём пацыента ў паліклініцы, вызначаецца дзеючымі разліковымі нарматывамі, час чакання прыёму – не больш за
30 мінут з моманту, прызначанага пацыенту, за выключэннем выпадкаў, калі ўрач удзельнічае ў аказанні экстраннай дапамогі іншаму пацыенту або аглядае дыягнастычна складанага пацыента.
Накіраванне на планавую шпіталізацыю пацыентаў, якія маюць патрэбу ў стацыянарным лячэнні, ажыццяўляецца ўрачамі паліклінікі пасля правядзення неабходнага абследавання, час чакання на планавую шпіталізацыю – не больш за 7 дзён
з моманту выдачы накіравання.
Прыём выклікаў на дом ажыццяўляецца рэгістратарам рэгістратуры ў працоўныя дні з 08.00 да 19.00. Абслугоўваюцца выклікі на дом на працягу рабочага дня згодна з графікам работы ўрача. У перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання, а таксама пры вялікім патоку пацыентаў пры выдачы дадатковых талонаў звыш устаноўленага нарматыву час чакання можа павялічвацца.
Амбулаторна-паліклінічная дапамога па экстранных паказаннях ажыццяўляецца пры вострых і раптоўных пагаршэннях у стане здароўя (тэмпература 38.0° C і вышэй, вострыя і раптоўныя болі любой лакалізацыі, парушэнні сардэчнага рытму, сутаргі, крывацёк, страта прытомнасці, атручванні, траўмы і г. д.).
У такіх выпадках прыём пацыента ажыццяўляецца па-за чаргой і без папярэдняга запісу, незалежна ад таго, да якой паліклінікі прымацаваны пацыент. Таксама можна звярнуцца па дапамогу па тэлефонах рэгістратуры.
Экстранная і неадкладная дапамога ў нерабочы час паліклінікі ажыццяўляецца брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі або ў прыёмным аддзяленні ЦРБ.

Калі талоны «сёння на сёння» адсутнічаюць

Пры наяўнасці вострага захворвання выдаецца дадатковы талон, у іншых выпадках прапануецца папярэдні запіс. Калі пацыент настойвае на прыёме ў дзень звароту, рэгістратар накіроўвае яго ў кабінет даўрачэбнага прыёму для вырашэння пытання аб прыёме ўрачом-спецыялістам па экстранных паказаннях.
Пры неабходнасці атрымання медыцынскай дапамогі на даму пацыент звяртаецца па тэлефоне ў рэгістратуру (для дзяцей – у дзіцячую кансультацыю) або па нумарах мабільных тэлефонаў.

Медыцынская  дапамога на даму

Аказваецца ўрачамі агульнай практыкі, памочнікамі ўрача па паліклінічнай рабоце і ажыццяўляецца ў наступных выпадках:
● пры наяўнасці вострага раптоўнага пагаршэння стану здароўя, цяжкіх хранічных захворваннях (пры немагчымасці перамяшчэння пацыента);
● пры неабходнасці захавання строгага дамашняга рэжыму, рэкамендаванага лечачым урачом;
● пры патранажах асобных катэгорый грамадзян (удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны, асобы, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, воіны-інтэрнацыяналісты, інваліды 1 групы, адзінокія пажылыя грамадзяне, недзеяздольныя і абмежавана дзеяздольныя грама-
дзяне, асобы старэйшыя за
80 гадоў);
● пры выкананні актываў хуткай медыцынскай дапамогі і стацыянара.
Правядзенне кансультацый пацыентаў на даму ўрачамі-спецыялістамі, правядзенне лабараторных даследаванняў на даму праводзіцца пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў пасля агляду ўрачом агульнай практыкі.

Запіс пацыентаў на прыём да ўрача агульнай практыкі ажыццяўляецца: ► пры непасрэдным звароце ў рэгістратуру;
► па тэлефонах 6-39-03, 6-39-04, 8-029-118-21-25;
► у анлайн-сэрвісе www.talon.by з выкарыстаннем сайта УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» www.lсrb.by. Запіс і выдача талонаў на першасны прыём да ўрача «сёння на сёння» ажыццяўляецца на працягу працоўнага дня пры наяўнасці талонаў.

Час на правядзенне вадзіцельскай камісіі: панядзелак з 16.00 да 17.00, чацвер з 8.00 да 9.00; іншых камісій: 11.00-12.00 і 15.00-16.00.