І зноў у Ляхавіцкім раёне ў цэнтры ўвагі ўдзельнікі жніва-2025. Чарговыя ўзнагароды ад прафсаюза

З ушанавальнай місіяй у ААТ “Нача” і ЗАТ “Белпрампрыбор” завіталі старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Саланевіч, першы намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілій Пыжык, прафсаюзны лідар аграрыяў Ляхавіччыны Вольга Анікей.

Аляксандр Саланевіч уручыў повару ЗАТ “Белпрампрыбор” Леакадзіі Кляцковай і загадчыку цэнтральнага склада ААТ “Нача” Марыі Янушкевіч Падзячныя пісьмы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункі, падзякаваў за добрасумленную працу і ўдзел у жніве-2025.

Як адзначыла Вольга Анікей, прафсаюзы будуць і далей прадаўжаць практыку выездаў непасрэдна на жніўную перадавую, каб не толькі праманіторыць ход уборкі і ўмовы, створаныя для аграрыяў, але і павіншаваць з працоўнымі перамогамі.