У школу – на новым аўтобусе. Два сучасныя МАЗы айчыннай вытворчасці будуць дастаўляць хлопчыкаў і дзяўчынак да месца вучобы ў СШ № 1 і Падлескую БШ
На гэтым тыдні ўстановы адукацыі Брэстчыны да новага навучальнага года атрымалі цудоўныя падарункі – 25 школьных аўтобусаў і 17 аўтамабіляў-рэфрыжэратараў.
Урачыстая цырымонія перадачы транспарту адбылася з удзелам старшыні аблвыканкама Пятра Пархомчыка ў сімвалічным
для жыхароў вобласці месцы – каля велічнай скульптуры зубра на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей

Ярка-жоўтыя аўтобусы «МАЗ», закупленыя за кошт абласнога бюджэту, адправіліся практычна ва ўсе раёны, сярод якіх і Ляхавіцкі. Два сучасныя МАЗы айчыннай вытворчасці будуць дастаўляць хлопчыкаў і дзяўчынак да месца вучобы ў СШ № 1 і Падлескую БШ.

і Аляксандр Арцём.
– На Брэстчыне пытанням адукацыі надаецца вельмі вялікая ўвага, і яе мы пастаянна адчуваем. Старшыня аблвыканкама Пётр Пархомчык падкрэсліў, што сёлета значныя сумы накіраваны на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі вобласці да новага навучальнага года. Сродкі накіроўваліся на правядзенне бягучых і капітальных рамонтаў, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Адзначу, што частку з іх атрымалі ўстановы адукацыі раёна. А сёння ў нас яшчэ і транспартнае абнаўленне. Як адзначыў Пётр Аляксандравіч, галоўнае – забяспечыць дастаўку нашых дзяцей у добрых, камфортных і бяспечных умовах. Па словах губернатара, праграма па забес-пячэнні ўстаноў адукацыі транспартам не закрываецца, – расказвае начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Марыя Саракавік і тлумачыць, чаму абноўкі накіраваны ў СШ № 1 і Падлескую БШ. Справа ў тым, што ўзрост аўтобусаў, якія перавозілі дзяцей з гэтых школ, перавышае дзесяць гадоў. А дзіцячыя бяспека і камфорт для дарослых – галоўны прыярытэт.
Сёння школьныя аўтобусы дастаўляюць каля 500 хлопчыкаў і дзяўчынак з 56 населеных пунктаў раёна ў 19 устаноў адукацыі – школы і дзіцячыя садкі. Увесь транспарт і вадзіцелі перыядычна здаюць так званы экзамен, які прымаюць супрацоўнікі АДАІ Ляхавіц-
кага РАУС, спецыялісты аддзела па адукацыі райвыканкама і цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Аўтобусы абсталяваны відэарэгістратарамі, якія штоквартальна маніторацца АДАІ. А вадзіцелі маюць катэгорыю D і неабходны вадзіцельскі стаж.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
На набыццё 25 сучасных аўтобусаў «МАЗ» з абласнога бюджэту выдаткавана 7,9 мільёна рублёў. Аўтапарк школьных аўтобусаў абнавіўся больш як на 11 працэнтаў.17 аўтамабіляў-рэфрыжэратараў «МАЗ-Купава» з ізатэрмічным кузавам і халадзільнай устаноўкай атрымалі цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый для перавозкі скорапсавальных прадуктаў. Аўтапарк абнавіўся
на 34,7 працэнта за кошт сродкаў абласнога бюджэту – 3,1 мільёна рублёў.

