Новыя паслугі «Белтэлекама»: як лічбавыя тэхналогіі мяняюць звычкі

Сучасны «Белтэлекам» – гэта не толькі стабільны інтэрнэт і тэлефанія, але і спектр інавацыйных сэрвісаў, якія робяць жыццё больш зручным, бяспечнымі цікавым.

Чарговая навінка для абанентаў «Белтэлекама» –дадатак «Ого! Кіно», дзе на выбар прадстаўлена вялікая    колькасць фільмаў і серыялаў усіх жанраў, эксклюзіўныя прэм’еры, рэйтынгавыя шоу, дакументальнае кіно і іншае ад папулярных анлайн-кінатэатраў. Зацікавіць «Ого! Кіно» і бацькоў, бо на платформе маецца кантэнт для дзя-цей – унікальная падборка фільмаў, мультфільмаў, к азак і развіваючых гульняў. Кошт падпіскі – 9,99 рубля за месяц. Пад-ключыць паслугу можна праз мабільны дадатак «Мой Белтэлекам», у асабістым кабінеце карыстальніка ці ў любым офісе продажаў кампаніі 

Важна ведаць, што адна падпіска дзейнічае на пяць устройстваў, уключае сістэму разумных рэкамендацый, бацькоўскі кантроль і пробны сямідзённы промаперыяд для ўсіх абанентаў.  Н а в і н к а м і р а д у е  і лінейка пакетаў паслуг «ЯСНА», якая сумяшчае тры ў адным: інтэрнэт, тэлефонную сувязь і тэлебачанне.

Трывалыя пазіцыі папулярнасці па-ранейшаму ўтрымлівае тарыфны план «ЯСНА 500», які гарантуе высокую хуткасць доступуў інтэрнэт і высокую як асць тэлебачання.

Сярод новых прапаноў – тарыфны план «ЯСНА 200 Прома», які ўключае паслугі доступу ў сетку інтэрнэт на хуткасці да 200 Мбіт/с на прыём і да 100 Мбіт/с на перадачу, а таксама інтэрактыўнае тэлебачанне на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана». Прапа-нова актуальная для абанентаў, якія не карыстаюцца паслугамі тэлефоннай сувязі.

Начальнік Ляхавіцкага ўчастка электрасувязі Анатолій Лукашэвіч падрэслівае, што набываць паслугі ў адным пакеце не толькі зручна, але і выгадна – танней, і аплата праводзіцца на агульны асабовы рахунак. Многія абаненты «Белтэлекама» паспелі ацаніць шырокі асартыменттавараў, прадстаўлены на сайце shop.beltelecоm.by і ў офісе продажаў, размешчаным на плошчы Леніна, 1а ў райцэнтры.


Начальнік Ляхавіцкага ўчастка электрасувязі  Анатолій Лукашэвіч запрашае землякоў  наведаць офіс продажаў.

Га л о ў н а я  п е р а в а г а пакупкі ў «Белтэлекаме» – растэрміноўка без першапачатковага ўзносу і без паручыцеляў. Асартымент носіць сезонны характар і пастаянна абнаўляецца. У наяўнасці разнастайныя тэлевізары, электрасушылкі, праль-ныя і пральна-сушыльныя машыны, ноўтбукі, тэлефоны, халадзільнікі, кандыцыянеры, кавама-шыны, тэхніка для саду і агароду і іншае. І яшчэ адна новая зруч-насць ад «Белтэлекама» –п а с л у га « В о бл ач н ы дыск». Гэта, як надзейны сейф, які заўсёды пад рукой і захоўвае дакументы, фота, відэа і іншыя файлы. Абаненты (сярод іх студэнты і настаўнікі, творчыя работнікі, звы-чайныя карыстальнікі), якія паспелі падключыц-ца, адзначаюць, што вельмі зручна мець та-кое сучаснае ўстройства для захоўвання файлаў. Можна проста і бяспечна дзяліцца дакументамі, сінхранізаваць устройствы. Паслуга мае і набор інструментаў для стварэння, рэдакціравання дакументаў. Прычым адзін уліковы запіс падтрымлівае да 10 абаненцкіх устройстваў.

Кошт паслугі ў месяц для фізічных асоб з выдзяленнем дыскавай прасторы ў аб’ёме да 25 гігабайт ск ладае 1 рубель 56 капеек.

– Заўсёды рады задаволіць густы і патрэбы нашых абанентаў, для якіх «Белтэлекам» распрацоўвае новыя дадаткі і паслугі, – адзначае начальнік Ляхавіцкага ўчастка электрасувязі Анатолій Лукашэвіч.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА і з архіва ЛУЭС.


Інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх устройстваў  Сяргей Фірусь.