Серафімаўскі фестываль духоўнай творчасці адбудзецца 7 верасня на тэрыторыі храма Узвіжання Крыжа Гасподня г. Ляхавічы.
Серафімаўскі фестываль духоўнай творчасці адбудзецца
7 верасня на тэрыторыі храма Узвіжання Крыжа Гасподня
г. Ляхавічы.
У гэтым годзе фестываль прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Фестываль аб’ядноўвае людзей рознага ўзросту, дае магчымасць не толькі больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй праваслаўя ў раёне, але і акунуцца ў творчую атмасферу, адпачыць усёй сям’ёй.
Адкрыццё мерапрыемства адбудзецца ў 17.00, пачатак канцэртнай праграмы – у 17.30.
У сувязі з правядзеннем фестывалю з 16.00 да 22.00 будзе перакрыты рух па вуліцы Сонечнай ад храма Узвіжання Крыжа Гасподня да павароту на вуліцу Заходнюю

