Апгрэйд для Ведзьмы. На рацэ Ведзьме ў Ляхавічах заўважаны незвычайны апарат, які нагадвае мінібаржу

На рацэ Ведзьме ў Ляхавічах заўважаны незвычайны апарат, які нагадвае мінібаржу.
На самай справе гэта пантонная ўстаноўка з землясосным і экскаватарным механізмам – земснарад для ачысткі вадаёмаў.

– Напрыканцы кастрычніка пачаты работы па добраўпарадкаванні берагавой зоны ракі Ведзьмы. Заказчыкам работ выступіла КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», падрадчык – ТАА «НК стар плюс», якое спецыялізуецца на ачыстцы рэк і вадаёмаў. На працягу двух тыдняў паверхня ракі ад моста да шлюза будзе расчышчана ад расліннасці на плошчы большай за 10 500 квадратных метраў. У першую чаргу чарот і іншую расліннасць скосяць каля моста і пляжа, а таксама на тэрыторыі прыбярэжнай паласы. А пасля надыдзе чарга другога апарата, які зоймецца ачысткай рэчышча Ведзьмы, – раскрывае падрабязнасці намеснік дырэктара КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Віталій Калупановіч.

Апгрэйд Ведзьмы пачаўся з абследавання яшчэ ў лютым
тэрыторыі водаахоўнай зоны і прыбярэжнай паласы ракі спецыялістамі РУП «Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў». Яго вынікі паказалі на рацэ ў межах Ляхавічаў наяўнасць воднай і каляводнай раслін-
насці. Спецыялістамі рэкамендавана дзеля забеспячэння якасці вады гігіенічным нарматывам і выкарыстання воднага аб’екта для спорту і турызму правядзенне санітарнай ачысткі ракі. Прычым для пакосу травы было ўказана выкарыстоўваць абсталяванне, якое выключае верагоднасць трапляння гаруча-змазачных матэрыялаў у ваду.
Такой тэхнікай і стаў земснарад, які праводзіць геалагічныя работы без дэфармацыі ландшафту і без шкоды навакольнаму асяроддзю. Змена выгляду Ведзьмы фінансуецца з раённага бюджэту.
Спадзяёмся, што пасля выканання ўсіх работ водная роўнядзь Ведзьмы парадуе ляхавічан і гасцей райцэнтра прыгожай карцінай.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.