Непарадак па суседстве. У «ЛВ» звярнуліся жыхары вуліцы Заходняй у Ляхавічах

У «ЛВ» звярнуліся жыхары вуліцы Заходняй у Ляхавічах: паскардзіліся на тое, што «дзякуючы» некаторым нядбайным гаспадарам прысядзібных участкаў па вуліцы Кастрычніцкай, чые ўчасткі выходзяць на Заходнюю, і іх вуліца выглядае неахайна.

Каб разабрацца ў мностве ўзнятых пытанняў, прадстаўнікі аддзелаў землеўпарадкавання, архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама, карэспандэнт «ЛВ» выехалі на месца і сустрэліся з жыхарамі вуліцы Заходняй.
Мы так радаваліся доўгачаканаму асфальту, які не так даўно з’явіўся на вуліцы Заходняй. Але карэнне абляпіхі разраслося так, што паспела пашкодзіць дарожную абноўку. А летам няма куды дзецца
ад пустазелля, дзьмухаўцоў, якія з участкаў па Кастрычніцкай разлятаюцца на нашы ўчасткі. Восенню па два-тры разы на тыдзень вымятаем нашу вуліцу ад апалага лісця. Калі людзі не карыстаюцца
гэтымі ўчасткамі поўнасцю, то навошта пакідаць іх і далей ва ўласнасці такіх гаспадароў? Можа варта перадаць іх іншым грама-
дзянам, якія б выкарысталі іх больш эфектыўна, маглі пабудаваць тут дамы і ўтрымліваць участкі ў належным стане
, – адзначае адна з жыхарак вуліцы Заходняй.
Што выявіў агляд участкаў, на якія скардзіліся іх суседзі.
– Гаспадарам некаторых домаўладанняў па вуліцы Кастрычніцкай будзе выдадзена ўведамленне аб ухіленні парушэнняў заканадаўства аб ахове і выкарыстанні земляў. Што тычыцца яшчэ аднаго ўчастка па Кастрычніцкай, дарэчы, праблемнага ў плане добраўпарадкавання не першы год, то тут з’явіліся пэўныя зрухі. Устаноўлены адзін з уласнікаў участка.
Спецыялісты бюро тэхнічнай інвентарызацыі павінны выдаць акт аб спыненні існавання будынка, пасля чаго зямельны ўчастак адбіраецца, пераходзіць у склад зямель горада для далейшага размеркавання, – удакладняе начальнік аддзела землеўпарадкавання Наталля Крымская.
– Згодна з Правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, уладальнік ці арандатар домаўладання павінен утрымліваць у парадку і прыбіраць тэрыторыю свайго ўчастка – сачыць за тэхнічным станам дамоў, гаспадарчых пабудоў і агароджы, тычыцца гэта скошвання пустазелля. За парушэнне правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Таму гаспадары прысядзібных участкаў па вуліцы Кастрычніцкай абавязаны навесці парадак на тэрыторыі. Адносна дрэў і кустоў, якія растуць на зямельных участках і пашкоджваюць тратуар, будзем рэкамендаваць іх уладальнікам правесці абрэзку дрэў ці іх поўнае выдаленне. Гаспадар участка павінен прыбіраць і апалае лісце з тэрыторый, – адзначае загадчык сектара архітэктуры і будаўніцтва аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Алена Князева.

Падчас сустрэчы з жыхарамі Заходняй размова зайшла і пра поўнае асфальтаванне вуліцы Заходняй (на сёння асфальт не пакладзены на ўчастку прыкладна 150 метраў напрыканцы вуліцы). Як адзначылі ў Ляхавіцкай ЖКГ, на бліжэйшую перспектыву канчатковае асфальта-
ванне азначанай вуліцы не прадугледжана.
Яшчэ адна ўзнятая ў пісьме тэма –  навядзенне парадку вакол брацкай магілы, дзе пахаваны расстраляныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны вязні фашысцкага гета. Пытанне «ЛВ» адрасаваў кіраўніцтву КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». Намеснік дырэктара камунгаса Віталій Калупановіч паабяцаў, што ў бліжэйшы час будзе праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.