Лепшы цюнінг для машын – устаноўка зімніх шын! З 1 снежня – толькі зімнія шыны!

Своечасовая падрыхтоўка аўтамабіля да зімы не фармальнасць,
а жыццёва важная мера перасцярогі. А з 1 снежня – толькі зімнія шыны!

Сёлета рэальная зіма прыйшла раней за каляндарную. Прымаразкі і снег у літаральным сэнсе не пакінулі шанцаў на бяспечную язду тым, хто адкладваў на апошні момант сезонную замену шын на аўто.
– Летняя рызіна ва ўмовах галалёдзіцы ці снегу не проста павялічвае тармазны шлях і рызыку заносу, а робіць машыну практычна некіруемай, – падкрэслівае старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС Аляксандр Анікевіч.
Не адзін тыдзень супрацоўнікі ДАІ тлумачылі вадзіцелям важнасць падрыхтоўкі транспарту да зімовых умоў і настойліва рэкамендавалі не чакаць  1 снежня, калі зімовыя шыны стануць абавязковымі, расказвалі пра патрабаванні да іх маркіроўкі. З наступнага тыдня на змену папярэ-джанням і рэкамендацыям прыйдуць больш радыкальныя меры. Дарога не даруе абыякавасці!
Надзейныя шыны па сезоне, стрыманы стыль ваджэння і павышаная асцярожнасць пры праездзе
пешаходных пераходаў, перакрыжаванняў, закруг-ленняў дарогі – абавязковыя патрабаванні да вадзіцеляў. Асабліва ўважлівымі і яркімі з-за святлоадбівальных элементаў пры руху па праезнай частцы трэба быць пешаходам.

Бяспека на дарозе залежыць  ад кожнага з нас!

Святлана СТЫКУЦЬ.

Фота Маргарыты КУХТА-МАСЛОЎСКАЙ