Ляховичанка отмечена государственной наградой

Наша зямлячка адзначана дзяржаўнай узнагародай!
Прэзідэнт Беларусі 25 лістапада падпісаў Указ №420 «Аб узнагароджанні».
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненнi ў дзяржаўнай грамадзянскай службе медалём «За бездакорную службу» III ступенi ўзнагароджана намеснiк старшыні камісіі па справах непаўналетніх Ляхавіцкага райвыканкама Мацкевіч Наталля Францаўна!
Віншуем з заслужанай узнагародай!

