Дзіяна ТРЫСЦЕНЬ, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама. Чалавек з яго праблемамі ў цэнтры заўсёднай дзяржаўнай увагі

Дзіяна ТРЫСЦЕНЬ, начальнік упраўлення па працы, занятасці
і сацыяльнай абароне райвыканкама:

– Асаблівая ўвага ў нашым раёне надаецца і развіццю чалавечага патэнцыялу. Гэты напрамак рэалізоўваецца і далей будзе рэалізоўвацца ў будучую пяцігодку, у тым ліку, праз умацаванне гарантыі сацыяльнай абароны. У нашай краіне дзейнічае шырокая сістэма сацыяльнай падтрымкі, актыўна рэалізоўваюцца праграмы, накіраваныя на ўсе слаі насельніцтва, у тым ліку, на найбольш уразлівыя катэгорыі. Асноўныя намаганні сканцэнтраваны на падтрымцы сем’яў, пенсіянераў, а таксама людзей з інваліднасцю. На тэрыторыі Ляхавіччыны пражывае каля 1 500 землякоў, якія маюць групу інваліднасці. Работа з гэтай катэгорыяй грамадзян пабудавана сістэмна і арганізавана. Сацыяльная рэабілітацыя, якая аказваецца ў ТЦСАН, ім прадастаўляецца бясплатна або кампенсуецца інвалідамі часткова. Спецыялісты аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі
і абілітацыі інвалідаў імкнуцца максімальна сацыялізаваць і ўключыць у жыццё землякоў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Дзеля гэтага арганізуюцца разнастайныя мерапрыемствы, экскурсіі і сустрэчы, гурткі і клубы па інтарэсах. Укаранёна паслуга персанальнага асістэнта для людзей з праблемамі са зрокам. На камфорт і зручнасць жыцця працуе і даступнае асяроддзе. Так, на тэрыторыі райбальніцы і ў ТЦСАН укладзена тактыльная плітка, маюцца шыльды са шрыфтам Брайля, моўны інфарматар. На першым паверсе ў райвыканкаме таксама створана даступнае асяроддзе. Сацыяльны парасон, якім дзяржава абараняе насельніцтва, уключае і лічбавізацыю сістэмы сацыяльнага абслугоўвання. Сёння ў нас створаны базы даных уразлівых катэгорый, якія пастаянна актуалізуюцца. Такім чынам вядзецца ўлік усіх, хто мае патрэбу ў дапамозе.
У планах на наступную пяцігодку – працяг укаранення стацыянаразамяшчальных формаў сацыяльнага абслугоўвання, пашырэнне, павышэнне ўзроўню сацыялізацыі і многае іншае. Адным словам, чалавек з яго праблемамі ў цэнтры заўсёднай дзяржаўнай увагі.