Насустрач Усебеларускаму народнаму сходу.Адзін з прыярытэтаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку – развіццё чалавечага патэнцыялу

Марыя САРАКАВІК, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама:

– Адзін з прыярытэтаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця
на будучую пяцігодку – развіццё чалавечага патэнцыялу. Гэты напрамак будзе рэалізоўвацца, у тым ліку, праз павышэнне ўзроўню практыка-арыентаванага навучання. Менавіта практыка-арыентаванае навучанне з’яўляецца тым мостам, які злучае веды з рэальнымі кампетэнцыямі, раскрывае патэнцыял чалавека праз дзеянне. Такі падыход дазваляе нашым навучэнцам не толькі засвоіць тэорыю, але і прымераць прафесію на сябе, развіць упэўненасць
у сваіх сілах і зразумець свае прафесійныя схільнасці і здольнасці.

Сёлета 80 працэнтаў навучэнцаў першага выпуску інжынернай групы гімназіі сталі студэнтамі ВНУ і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі інжынернай накіраванасці, а амаль палова выпускнікоў педкласа СШ № 2 выбрала ўстановы адукацыі педпрофілю. На прафесійную арыентацыю юнакоў і дзяўчат працуюць і створаныя ваенна-патрыятычныя класы ў СШ № 1 і СШ № 2. З мінулага навучальнага года ў СШ № 2 адкрыты медыцынскія класы, гімназісты засвойваюць прафесіі аграрнага профілю, а навучэнцы старэйшых класаў працягваюць падрыхтоўку па пяці прафесіях рабочых на базе Ляхавіцкага аграрнага каледжа.