Самае сямейнае свята. Наталля МАЦКЕВІЧ, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Ляхавіцкага райвыканкама: лічу, што Новы год – самае сямейнае свята

Наталля МАЦКЕВІЧ, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Ляхавіцкага райвыканкама, сёлета ўзнагароджана медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў дзяржаўнай грамадзянскай службе:

– Лічу, што Новы год – самае сямейнае свята. А сям’я ў сваю чаргу – самая галоўная каштоўнасць, месца, дзе павінна быць утульна і камфортна, куды хочацца вяртацца зноў і зноў, бо тут цябе любяць, чакаюць. Сям’я патрэбна ў любым узросце, але асаблівую неабходнасць у ёй адчуваюць дзеці. І задача камісіі па справах непаўналетніх, як і іншых зацікаўленых службаў, – прыкласці ўсе намаганні, каб зменшыць колькасць неўладкаваных сем’яў. Сёлета камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама прыняты меры па абароне правоў і законных інтарэсаў 114 дзяцей, якія выхоўваюцца ў 57 сем’ях. Хочацца спадзявацца, што ў хлопчыкаў і дзяўчынак,
дзякуючы клопату дзяржавы, абавязкова будзе шчаслівае дзяцінства. Радуе і той факт, што ў 2025 годзе ў Ляхавіцкім раёне не дапушчана росту падлеткавай злачыннасці, істотна зменшылася колькасць правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі. Заўжды прыемна
бачыць, як выпраўляюць у лепшы бок свае паводзіны некаторыя бацькі, якія вяртаюцца да належнага выканання сваіх бацькоўскіх абавязкаў.

Дарагія ляхавічане!
Ад усёй душы віншую вас з надыходзячым Новым 2026 годам! Няхай у вашых сем’ях, шаноўныя землякі, заўсёды пануюць лад
і згода, любоў і ўзаемапавага, радасць і дабрабыт, а вочы дзяцей свецяцца радасцю і гонарам за свае поспехі, за сваіх бацькоў і краіну, дзе яны жывуць і за будучыню якой яны ў адказе. Паважаныя дарослыя, дзякуй вам за такую складаную, але такую дзяржаўна важную работу – выхаванне падрастаючага пакалення. Няхай абавязкова збываюцца дзіцячыя і дарослыя мары, і кожны з вас атрымае той самы чаканы падарунак. А наша Беларусь заўжды застаецца мірнай і прыгожай краінай!