Праекты са спартыўна-гульнявым акцэнтам. Дзве грамадзянскія ініцыятывы з ляхавіцкімі адрасамі – сярод пераможцаў

З кожным годам на Брэстчыне становіцца ўсё больш удзельнікаў адкрытага конкурсу праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, арганізатарам якога з’яўляецца Брэсцкая абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў. У 2024 годзе на конкурс было пададзена дзесяць заявак, у выніку пяць праектаў перамаглі.

У 2025 годзе на перамогу прэтэндавалі 48 праектаў, адпаведна, 16 ініцыятывам дадзена дабро на рэалізацыю. Сёлета камісія выбрала 20 пераможцаў з 48 прадстаўленых праектаў. Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Ігар Брылевіч адзначыў, што фінансавая падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў у 2026 годзе павялічана і складае 700 тысяч рублёў (летась было 400 тысяч рублёў). Сродкі будуць размеркаваны для фінансавання праектаў-пераможцаў. Яшчэ каля 150 тысяч рублёў – сродкі ініцыятараў праектаў.

У 2024 годзе сярод пераможцаў была ініцыятыва жыхароў Альхоўскага сельсавета па стварэнні памятнага знака спаленым у час Вялікай Айчыннай вайны вёскам Ляхавіцкага раёна. І летась да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў вёсцы Марынова быў урачыста адкрыты памятны знак ляхавіцкім сёстрам Хатыні.
Сёлета дзве грамадзянскія ініцыятывы з ляхавіцкімі адрасамі –
сярод пераможцаў.
– Ад Ляхавіцкага раёна пададзены заяўкі па чатырох праектах. Канешне, ганарова, што дзве ініцыятывы атрымалі зялёнае святло на рэалізацыю. Папярэдне праекты падаваліся ў сельвыканкамы, потым у райсавет дэпутатаў, дзе і былі адабраны ўдзельнікі заключнага абласнога этапу. Адзначу, што асноўную частку фінансавання бярэ на сябе Брэсцкая абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў. Але ёсць і абавязковая ўмова:
не менш за 10 працэнтаў – сафінансаванне ініцыятараў праекта, – разказвае кіраўнік дэпутацкага корпуса Ляхавіччыны Юрый Чаранкевіч.
Пазнаёмімся з ляха-віцкімі праектамі-пераможцамі.
Першы адрас – аграгарадок Ліпск. Стараста Алена Дыдышка разам з неабыякавымі землякамі выступілі з прапановай стварэння спартыўнай пляцоўкі. Ідэя была падхоп-лена Крывошынскім сельвыканкамам – атрымаўся праект «Спорт для ўсіх». З мэтай добраўпарадкавання аграгарадской тэрыторыі, падрыхтоўкі да мера-прыемстваў, прымеркаваных да раённых  «Дажынак-2026», якія
сёлета пройдуць у Ліпску, да пачатку жніўня будзе ўладкавана спартыўная пляцоўка. Дзеці і дарослыя змогуць займацца спортам, умацоўваць сваё здароўе на свежым паветры і з карысцю бавіць вольны час, у тым ліку сем’ямі. Агульны кошт праекта – 17 тысяч рублёў.
Яшчэ адна грамадзянская ініцыятыва будзе рэалізавана таксама да пачатку сёлетняга жніўня ў аграгарадку Навасёлкі. І зноў жа аўтары праекта – стараста аграгарадка Навасёлкі і вёсак Пранчакі і Станчыкі, дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дэпутат райсавета дэпутатаў і яе ініцыятыўная каманда аднадумцаў абагульнілі прапановы і пажаданні землякоў і стварылі праект «Вясёлка ў аграгарадку Навасёлкі». Для таго, каб вясковыя хлопчыкі і дзяўчынкі сябравалі з фізкультурай і спортам, гулялі і адпачывалі на свежым паветры, для правядзення разнастайных гульнявых і спартыўных спаборніцтваў, тут будзе ўладкавана спецыяльная пляцоўка, дзе будуць распрацаваны зоны для адпачынку дзяцей розных узростаў.
– У нашым аграгарадку адсутнічае спецыяльна абсталяваная пляцоўка для спорту і гульняў, каб дзеткі маглі займацца фізічнай актыўнасцю, а сем’і праводзіць час разам. Асабліва гэта актуальна, калі заняткі ў школе заканчваюцца, дзетак забіраюць з садка, або калі ўнукі прыязджаюць да бабуляў-дзядуляў на лета. Рады, што наша ініцыятыва – сярод лепшых на Брэстчыне, – адзначае Таццяна Пішч.
Кошт ініцыятывы больш за 10 тысяч рублёў, сафінансаванне ад жыхароў населенага пункта не менш за 10 працэнтаў.
Галіна КАНЬКО