Прамая тэлефонная лінія

14 сакавіка з 9.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Альшэўскім Вадзімам Іванавічам.

Хвалюючыя пытанні і існуючыя праблемы, а таксама розныя
прапановы і ініцыятывы, накіраваныя на развіццё Брэсцкай вобласці, можна будзе абмеркаваць з намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Альшэўскім Вадзімам Іванавічам
па тэлефоне 8-0162-26-99-26.

14 сакавіка з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях арганізацыі работы сацыяльнай сферы (медыцына, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне, сацыяльная абарона, культура, адукацыя, спорт і інш.) правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ТРАЦЦЯК Алег Фёдаравіч. Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-65.