Пяшчотная жаночая ініцыятыва ў дзеянні. Ініцыяваная Ляхавіцкай раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» дабрачынная акцыя «Цяпло нашых сэрцаў» набірае абароты

Ініцыяваная Ляхавіцкай раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» дабрачынная акцыя «Цяпло нашых сэрцаў» набірае абароты
Сутнасць чарговай добрай справы пад эгідай жаночай арганізацыі ў тым, што кожны жадаючы можа звязаць квадраты памерам 20 на 20 сантыметраў, перадаць гатовыя вырабы ў аддзяленне тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: горад Ляхавічы, вуліца Леніна, 54. На наступным этапе ўсе звязаныя квад-раты будуць злучаны, і з іх атрымаюцца цёплыя пледы. Акцыя доўжыцца з 18 лютага па 20 сакавіка. У зямлячак ёсць час далучыцца да добрай, цёплай справы. Як, напрыклад, гэта зрабілі актыўныя, ініцыятыўныя члены пярвічкі БСЖ – работніцы фінансавага аддзела райвыканкама.
– Настолькі захапіліся ініцыятывай, што амаль адразу ўключыліся ў справу. Выбралі сіне-блакітны колер, які адпавядае колераваму вырашэнню сімволікі Беларускага саюза жанчын. Нашы квадраты вязаліся кручком.

У кожным квадраце – любоў, пяшчота, клопат, часцінка дабрыні работніц фінансавага аддзела. Цудоўна адчуваць, што зробленае тваімі рукамі ў душэўным парыве ў прамым і пераносным сэнсе сагрэе пажылога чалавека, – адзначае старшыня пярвічкі БСЖ фінансавага аддзела райвыканкама Вольга Лойка.
Пледы ручной працы адправяцца ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН у Тальмінавічах.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА


