З узнагародай

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за плённую арганізатарскую работу і актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта «Ляхавічы – здаровы горад» – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ляхавіцкага раёна – галоўны ўрач Ляхавіцкага райЦГіЭ Віталій ЦІХАНАЎ, інструктар-валеолаг санітарна-эпідэміялагічнага аддзела райЦГіЭ  Наталля ЮРУЦЬ;
за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, вялікі асабісты ўклад у захаванне, развіццё культуры раёна і па выніках работы за 2025 год – дырэктар Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга ПЛЯШЭВІЧ, загадчык аддзела па аматарскай мастацкай творчасці Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Наталля ГАРАХОВІЧ.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў адзначаны:
за актыўны ўдзел і прадукцыйную арганізатарскую работу па рэалізацыі праекта «Ляхавічы – здаровы горад» – намеснік старшыні райвыканкама Алег ТРАЦЦЯК, інструктар-валеолаг Ляхавіцкай ЦРБ
Наташа БЯШЭЙКА;
за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і па выніках работы за 2025 год – намеснік дырэктара Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наталля СЯРГЕЙ, мастак-афарміцель аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Святлана КУХТА.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за актыўны ўдзел і плённую арганізатарскую работу па рэалізацыі праекта «Ляхавічы – здаровы горад» – метадыст Ляхавіцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля  ПАТАПОВІЧ, дырэктар ДЮСШ Валянціна РАДЗІВОНАВА;
за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, вялікі асабісты ўклад у захаванне, развіццё культуры раёна і па выніках работы за 2025 год – кіраўнік Народнага ансамбля народных інструментаў «Водар» настаўнікаў Ляхавіцкай ДШМ Ларыса МУРАЛАВА, загадчык філіяла «Востраўская сельская бібліятэка» Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы
Галіна САЛАВЕЙ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў адзначаны:
за актыўны ўдзел і прадукцыйную арганізатарскую работу па рэалізацыі праекта «Ляхавічы – здаровы горад» – намеснік галоўнага рэдактара ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Ляхавіцкі веснік»
Святлана СТЫКУЦЬ; за высокае прафесійнае майстэрства,
добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і па выніках работы за 2025 год – бібліятэкар філіяла «Тальмінавіцкая сельская бібліятэка» Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наталля РАДЗІВОН.