Пераход да новай якасці жыцця. На Ляхавіччыне рашэннем райсавета дэпутатаў зацверджана праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2026–2030 гады

Якія асноўныя задачы стаяць перад рэгіёнам у пяцігодку якасці? На пытанне адказвае начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Святлана ВАЛУЙ:

– Праграма на бліжэйшыя пяць гадоў накіравана на павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян, стварэнне камфортных умоў для жыццядзейнасці землякоў на аснове павышэння канкурэнта-
здольнасці эканомікі і яе ўстойлівага развіцця. Галоўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна – пераход да новай якасці жыцця, забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве, рост даходаў, павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, актывізацыя інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці.
Сярод пастаўленых перад раёнам задач на 2026–2030 гады звярну ўвагу на асноўныя:
►рост рэальнай заработнай платы ў 2030 годзе на 21,8 працэнта да ўзроўню 2025 года;
►рост інвестыцый у асноўны капітал на 12,4 працэнта ў 2030-м да ўзроўню 2025 года, а таксама павышэнне іх эфектыўнасці;
►зніжэнне ўзроўню выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, работ, паслуг (без малых і мікраарганізацый) не менш чым на 0,8 працэнта штогод;
►стварэнне ўмоў для забеспячэння жыхароў раёна даступным і камфортным жыллём;
►недапушчэнне неабгрунтаванага росту цэн, у першую чаргу, на сацыяльна значныя тавары;
►паляпшэнне якасці гандлёвага абслугоўвання жыхароў сельскай мясцовасці;
►бесперапыннае забеспячэнне насельніцтва якаснымі таварамі шырокага асартыменту, пераважна айчыннай вытворчасці;
►захаванне сацыяльнай накіраванасці эканамічнай палітыкі, забеспячэнне высокай якасці і даступнасці паслуг аховы здароўя, адукацыі, навукі, культуры і спорту;
►далейшае развіццё ў раёне сучаснага турыстычнага комплексу, павышэнне даступнасці турыстычных паслуг, фарміраванне развітой турыстычнай інфраструктуры, павелічэнне ўкладу турызму ў эканоміку Ляхавіцкага   раёна.