У адценні глыбокага зялёнага. За ўвесь сёлетні корманарыхтоўчы сезон раённым аграрыям неабходна закласці больш за 110 тысяч тон сенажу
А тут яшчэ і час касіць. Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, нашым аграрыям належыць убраць першым укосам прыкладна дзевяць тысяч гектараў траў. Скасіць, падвяліць траву да сянажнай гатоўнасці, убраць у кармавыя траншэі ці закансерваваць з дапамогай прэс-рулонных абмотчыкаў дзясяткі тысяч тон зялёнага багацця.

За ўвесь сёлетні корманарыхтоўчы сезон раённым аграрыям неабходна закласці больш за
110 тысяч тон сенажу.
І найбольш якасная ды і колькасная аснова гэтага пытання бачыцца ў першай касавіцы. Несвоечасовасць яе правядзення пагражае стратай якаснага складніка будучага кармавога прадукта, можа адлюстравацца на росце і ўраджайнасці другога ўкоса траў.
Каб пазбегнуць гэтых і іншых непажаданых «паваротаў» корманарых-тоўкі, правесці яе пат-рэбна аптымальна хутка і максімальна якасна на кожным з этапаў работ.
І, як адзначылі ў райсельгас-харчы, для гэтага ў гаспадарках раёна ёсць усё неабходнае: травастой, які выглядае некалькі лепшым за, напрыклад, мінулагодні, магутны шлейф корманарыхтоўчай тэхнікі, кваліфікаваны састаў меха-нізатараў.
Калі не ў абсалюце, то па максімуму пунктаў гэта пацвердзіў і мані-торынг што прайшоў
12 мая. Да гэтага дня сельгаспрадпрыемствы Ляхавіччыны абавязаны былі «выставіць» на лінейку гатоўнасці тэхніку, якую маюць намер задзейнічаць у сёлетніх першакасавічных работах. Канешне ж, машыны павінны быць ў спраўным стане, камплектныя, абсталяваны па правілах тэхнікі бяспекі і пажарнай бяспекі, знахо-дзіцца ў адрэгуляваным стане.
«Аглядная камісія» па кіраўніцтвам першага намесніка старшыні рай-выканкама – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілія Пыжыка, з удзе-лам загадчыка сектара механізацыі Рамуальда Сладзінскага і галоўнага дзяржаўнага інспектара ўпраўлення Дзяніса Глобажа сваю работу пачала з ма-шыннага двара СВК «Ля-хавіцкі». Сярод роўных радоў сельгаспрылад рознага функцыяналу асобную пазіцыю займалі машыны-корманарыхтоўшчыкі. Кам-байны, дыскавыя косы, граблі-валкаўтваральнікі двух тыпаў, прэс-падборшчыкі рулоныя. Гэты рад дапаўняла новенькая самаходная касілка вытворчасці аднаго з заводаў Расійскай Федэрацыі. Як патлумачылі, знаходжанне тут машыны мае рэкламныя мэты, з надзеяй, што блізкае знаёмства з ёй, яе функцыяналам і магчымасцямі зацікавіць «Ляхавіцкі» ці нейкую іншыю сельгасарганізацыю ў яе набыцці.
– Усяго ў нашым раёне зарэгістравана
22 корманарыхтоўчыя камбайны. Усе яны
ў перыяд з 20 па
30 красавіка прайшлі дзяржтэхагляд, гатовы да работы і выезду на дарогі агульнага карыстання.
Хоць, мяркую, не ўсе яны будуць задзейнічаны ў першакасавічных работах, –
разважае Дзяніс Глобаж.
Акрамя спраўнасці, укамплектаванасці ў адпа-веднасці з нормамі тэхнікі, членаў камісіі цікавіла дакладнасць афармлення дакументацыі. Напрыклад, адносна арганізацыі корманарыхтоўчых звен-няў, замацаванасці тэхні-кі за механізатарамі, праходжання апошнімі неабходных інструктажаў і аглядаў, забяспечанасць корманарыхтоўшчыкаў сродкамі індывідуальнай абароны і іншае.
Асобныя нюансы праверка адзначыла ў большасці гаспадарак, аднак агульная выснова здавальняючая – стаць у пракос гатовы ўсе.
Больш таго, некаторыя нашы сельгаспрад-
прыемствы сваю корма-ўборачную лінейку да сезону работ некалькі дапоўнілі. Напрыклад,
ААТ «Жарабковічы» набыло яшчэ адзін прэс-падборшчык айчыннай вытворчасці.
Іван КАВАЛЕНКА.

