На кантролі – сацыяльныя і аграрныя тэмы. Рознапланавым на тэмы выдаўся рабочы графік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Ляхавіцкім раёне
Як заўжды рознапланавым на тэмы выдаўся рабочы графік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Георгія Хлябовіча ў Ляхавіцкім раёне. Работа з выбаршчыкамі пачалася з сустрэчы з прадстаўнікамі аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, а таксама лідарамі маладзёжнага руху Ляхавіччыны – актывістамі БРСМ, маладзёжнага савета пры райсавеце дэпутатаў. Удзел у сустрэчы прыняў старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.

Па пытанні аказання медыцынскай дапамогі на асабісты прыём да Георгія Хлябовіча звярнулася ляхавічанка.
Дэпутаты Парламента прадаўжаюць маніторыць умовы ўтрымання буйной рагатай жывёлы на фермах і комплексах. Георгій Хлябовіч сумесна з першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васіліем Пыжыкам праінспектавалі стан спраў на МТФ «Літва» (ААТ «Шлях новы») і ферме па дарошчванні і адкорме маладняку БРЖ у Малым Гарадзішчы (СУП «Белазем’е»).
– Сітуацыя ў жывёлагадоўчай галіне Ляхавіцкага раёна паляпшаецца. Пра гэта сведчаць вытворчыя паказчыкі, у тым ліку якасць і колькасць выпускаемай прадукцыі. У гаспадарках раёна надаецца значная ўвага выкананню патрабаванняў да ўтрымання, кармлення жывёлы, якасці кармавой базы. Акрамя таго актыўна вядуцца работы па будаўніцтве і ўвядзенні ў эксплуатацыю новых сельскагаспадарчых аб’ектаў, – падкрэсліў Георгій Хлябовіч.
Сітуацыя на рынку аказання рытуальных паслуг насельніцтву – яшчэ адна з тэм, якую дэпутат Парламента абмеркаваў з кіраўніцтвам Ляхавіцкага раёна. Падчас работы ў акрузе Георгій Хлябовіч сустрэўся з прадстаўнікамі арганізацый, якія працуюць у сферы аказання рытуальных паслуг насельніцтву.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

