Сувязь, якой давяраюць. Прафесійныя заслугі вядучага інжынера Ляхавіцкага ўчастка электрасувязі высока ацэнены на рэспубліканскім узроўні і якія навінкі прапануе «Белтэлекам»

Сучаснае грамадства не магчыма без тэлекамунікацый. Сёння ў Ляхавіцкім раёне практычна кожны дом мае доступ да інтэрнэту, тэлефоннай сувязі і лічбавых сэрвісаў. Але каб усе гэтыя паслугі працавалі бесперабойна, патрабуюцца сур’ёзная тэхнічная база, дакладнае планаванне і высокі прафесіяналізм тых, хто будуе і абслугоўвае лініі сувязі. Асноўная нагрузка па развіцці і падтрыманні сеткі кладзецца на РУП «Белтэлекам», якое забяспечвае выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў, будаўніцтва новых ліній і падключэнне сацыяльна значных аб’ектаў. У нашым раёне прадстаўнік РУП «Белтэлекам» – Ляхавіцкі ўчастак Баранавіцкага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам».

Больш за два дзесяцігоддзі на Ляхавіцкім участку электрасувязі працуе Сяргей Фірусь (на здымку) – вядучы інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад. Гэта яго першае і адзінае месца працы, куды прыйшоў маладым спецыялістам з дыпломам Мінскага вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі. З дзяцінства Сяргею была цікава ўнутраная «начынка» цацкі ці электроннай прылады. Гэта і вызначыла яго прафесійны шлях. Сёння без тэхнічнага нагляду вядучага інжынера не абыходзіцца ні адно маштабнае тэлекамунікацыйнае будаўніцтва ў раёне. Кіраўніцтва давярае яму адказныя праекты, а калегі адзначаюць прафесіяналізм і паважаюць за кампетэнтнасць. Сяргей Фірусь з адказнасцю выконвае пастаўленыя задачы і думае на крок наперад. У яго абавязках шырокі спектр задач, сярод якіх кантроль за тэхнічнай эксплуатацыяй лінейных збудаванняў сувязі, своечасовы тэхагляд і рамонт лінейна-кабельных збудаванняў, распрацоўка планаў рамонту, прафілактыкі і тэхабслугоўвання і іншае.
– Высокакваліфікаваны спецыяліст, адказна выконвае задачы, умее аналізаваць сітуацыю і аператыўна прымаць рашэнні, браць на сябе адказнасць, – з гонарам гаворыць пра калегу начальнік Ляхавіцкага ўчастка электрасувязі Анатолій Лукашэвіч.
Прафесійныя заслугі Сяргея Фіруся высока ацэнены на рэспубліканскім узроўні. Да Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі ён занесены на Дошку гонару РУП «Белтэлекам». Мінулы год стаў для вядучага інжынера і яго калег годам важкіх лічбаў. Так, у 2025 годзе гаспадарчым спосабам выкананы работы для фізічных і юрыдычных асоб па больш чым 100 адрасах. Прымаў ён і непасрэдны ўдзел у рэалізацыі важнай дзяржаўнай задачы – стварэнні цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя. У выніку да гэтай інфармацыйнай сістэмы на тэрыторыі раёна падключана 26 аб’ектаў. Падключэнне ФАПаў і ўрачэбных амбулаторый да оптавалакна аб’яднала іх у адзіную сетку са стабільным інтэрнэтам.
На Ляхавіччыне за 2025 год пабудавана больш за 120 кіламетраў валаконна-аптычных ліній сувязі, стала больш на 840 новых абанентаў GPON.
Яны, як і іншыя, атрымалі магчымасць падключэння да скораснага інтэрнэту і выбару тарыфных планаў са скорасцю да 500 Мбіт/с. Пры пераключэнні абаненты могуць выбіраць аптымальны для сябе тарыф, які забяспечыць камфортны прагляд відэа, хуткую работу гаджэтаў і стабільную сувязь.
Для жыхароў вёсак, дзе тэхнічна магчыма падключэнне толькі па медных лініях, прадугледжаны аптымальны тарыфны план «Сямейны 15», які карыстаецца стабільным попытам і дазваляе атрымліваць якасную сувязь па даступнай цане.
Папулярны тарыфны план «ЯСНА 200 відэакантроль» ідэальна падыходзіць тым, хто хоча атрымаць максімум магчымасцяў ад сучаснага інтэрнэту і тэлебачання да бяспекі нерухомасці. Ён уключае безлімітны інтэрнэт са скорасцю 200/100 Мбіт/с, інтэрактыўнае тэлебачанне з доступам да вялікай колькасці каналаў і анлайн-кінатэатраў, безлімітныя званкі па ўсёй краіне ў сетцы «Белтэлекам» і вызначэнне нумара, а таксама відэакантроль – доступ да сістэмы відэаназірання, што дазваляе назіраць за домам або офісам праз інтэрнэт у любы час.
Акрамя зручных «пакетаў» паслуг, высокім попытам карыстаюцца тавары, якія ў шырокім асартыменце прадстаўлены на сайце shop.beltelecom.by.
Прыемны бонус для абанентаў «Белтэлекама» – магчымасць набыцця неабходных тавараў у растэрміноўку да 24 месяцаў без першапачатковага ўзносу. Beltelecom Shop – цудоўны памочнік як для навасельцаў, так і для тых, хто жадае зрабіць свой дом тэхналагічным і зручным пры абмежаванасці наяўных сродкаў. У анлайн-магазіне ў наяўнасці ад смартфонаў і айфонаў, халадзільнікаў, духавых шафаў, робатаў-пыласосаў да пральных машын і кававарак. Можна падабраць для сябе ноўтбук і тэлевізар, фен, смарт-гадзіннік ці разумную калонку – шырокі выбар варыянтаў розных вытворцаў. Асартымент тавараў пастаянна пашыраецца. Улічваецца і сезоннасць: сёння маецца шырокая лінейка кандыцыянераў, веласіпедаў, садовага абсталявання і іншага. У офісе продажаў, размешчаным у Ляхавічах на плошчы Леніна, 1а, кваліфікаваныя спецыялісты дапамогуць падабраць патрэбнае абсталяванне, падкажуць умовы падключэння і дадуць парады па тарыфах. «Белтэлекам» сёння – гэта не толькі айчынны аператар сувязі, але і сучасны сэрвісны цэнтр, дзе можна набыць і абсталяванне, і паслугу «пад ключ».
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

