З узнагародай, ляхавіцкія медыкі

За шматгадовую добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў –
узнагароджаны шэраг работнікаў Ляхавіцкай ЦРБ:
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – урач ультрагукавой дыягностыкі, загадчык аддзялення ультра-
гукавой дыягностыкі Аляксандр ЛІТВІНЕНКА; урач –
анестэзіёлаг-рэаніматолаг, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Вадзім ПІВАВАРЧЫК.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – урач-хірург, загадчык хірургічнага аддзялення Іван НАВАСАД; урач-эксперт Наталля ГАРБАЧОВА.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – медыцынская сястра кабінета медыцынскага агляду Тамара БУРВЕЛЬ; фельчар старшы аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Віктар КОКТЫШ; медыцынская сястра–анестэзіст аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Вольга ПТАШУК.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – медыцынская сястра агульнай практыкі Начаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Таццяна ВІХНОЎСКАЯ;
медыцынская сястра неўралагічнага кабінета паліклінікі Святлана ГАНЗІЕВА; медыцынская сястра інфекцыйнага аддзялення Таццяна МІКЛАШЭВІЧ.