Дарога, што аб’яднала сэрцы. Ляхавічанін Ягор Цямчык расказаў, што больш за ўсё ўразіла падчас праекта «Цягнік Памяці»

Юбілейны маршрут праекта «Цягнік Памяці» пабываў на апошнім прыпыначным пункце, а вось у сэрцах яго ўдзельнікаў застаўся назаўсёды. Геніяльная ідэя стварыць патрыятычны маршрут, які аб’ядноўвае сотні маладых людзей з розных краін у некалькіх вагонах цягніка, належыць кіраўніцтву Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ. Цяпер гэта добрая традыцыя – мара для моладзі, яркія ўспаміны для тых, хто аднойчы атрымаў шчаслівы білет у гэта падарожжа.

Сёлета ад хвалявання і эмоцый дачакацца адпраўлення не мог наш зямляк Ягор Цямчык. Гэты юнак, навучэнец СШ № 2, вядомы на Ляхавіччыне не толькі сваімі грамадскімі дасягненнямі і актыў-
насцю, стаў адным з 200 старшакласнікаў, якія апынуліся ў патрыя-
тычным цягніку з аднадумцамі з розных краін. Маршрут можа мяняцца, дапаўняцца. Нязменным стартам застаецца наша Брэсцкая крэпасць. Сімвалізм зразумелы… Тут сустрэла Беларусь фашысцкую навалу, тут пачалася крывавая гісторыя.

Брэсцкая крэпасць – сімвал мужнасці. Няважна, колькі разоў ты тут быў, кожны раз цябе накрываюць эмоцыі, слёзы падступаюць, гэта гісторыя, ад якой замірае сэрца. Тысячы людзей з’ехаліся, каб стаць сведкамі, няхай і праз дзесяцігоддзі, фашысцкага зверскага нападзення на нашу краіну. Беларусы ведаюць гэту гісторыю гераізму з дзяцінства. Бачылі б вы, якімі з гістарычнай рэканструкцыі нападзення выходзілі юнакі і дзяўчаты з іншых краін. Са слязамі,
са словамі, што такое немагчыма ўявіць нават у самым страшным сне.
А рабяты, чые краіны абышла вайна, глядзелі на нас ужо зусім іншымі вачыма. Мы нашчадкі Вялікай Перамогі, моладзь, якая бачыць вайну не толькі з падручнікаў, па рэканструкцыі, мы моладзь, у жылах якой цячэ моцная вера ў мірную будучыню,

расказвае пра першыя ўражанні Ягор Цямчык.

Увогуле, кожны горад на маршруце сустракаў і акунаў у сваю гісторыю ад старажытнасці, як гэта зрабіў наш непаўторны Полацк, да Магілёва, які падчас Вялікай Айчыннай вайны 23 дні гераічна трымаў абарону горада. Кожны прыпынак «Цягніка Памяці» – гэта не проста прыпынак, гэта старонка, дзе памяць пра вайну адчуваецца асабліва востра, балюча і нязгасна. Гучаць імёны, гісторыі подзвігаў, даты і падзеі – усё гэта з кожнай хвілінай прымушала яшчэ больш ганарыцца за сваю Беларусь і яе гераічнае мінулае.
Вы ведаеце, як мы сябе адчувалі, калі былі ў Беларусі, па-гаспадарску ганарыліся сваім домам – прыгожым, утульным, светлым і мірным. Вось яна, наша маленькая, але такая гордая краіна. Тут нязменна шануюць гісторыю, тут няма месца гістарычнай няпраўдзе і крывадушнасці. Хацелася ўсюды крычаць: «Гэта мая краіна! Гэта наша гісторыя! Вось якая яна Беларусь!» Рабяты з Арменіі, Грузіі, Таджыкістана… пэўна заўважылі, як беларуская моладзь стаіць за сваё. У гэтым і адчуваецца патрыятызм, – адзначае юнак.

Дарэчы, пра геаграфію. Ягор Цямчык адзначае, што такое інтэрнацыянальнае маладзёжнае грамадства ў імгненне забылася, што рабяты розных нацыянальнасцей. У вагончыку цягніка –
усе яны сябры свету.

– Гэта штосьці неймавернае – пра тое, што столькі нацыянальнасцей разам едуць у адным вагоне цягніка. І мы зусім не розныя –
слухаем адну музыку, трымаем адну моду, пілім рылсы і ціктокі гэта пра наша сёння. Але як я буду сумаваць па тых душэўных размовах пра нашых прадзядуляў-бабуляў, якія змагаліся на франтах Чырвонай Арміі. Кожны, асабліва ўвечары, хацеў падзяліцца сваёй сямейнай гісторыяй. Ведаеце, заслухацца! Подзвіг жыве і гаворыць вуснамі нашчадкаў. Пакуль так будзе, упэўнены, нашы краіны чакае мірная будучыня. Шмат гісторый, якія павінны стаць сюжэтамі кніг, кінафільмаў – каб ведалі будучыя пакаленні! – расказвае Ягор.
Кожны дзень літаральна распісаны па хвілінах. У кожным пункце сустракаюць святочна – з аркестрам, пірагамі і падарункамі. Але ж галоўны падарунак рабяты зберагуць у сваёй памяці, у фота-
здымках смартфонаў.
Праект падырыў мне цудоўнае сяброўства. Безумоўна, і сёння чаты атрадаў кіпяць фоткамі і паведамленнямі. А я ў адным з вагонаў сустрэў сапраўднага сябра Атака з Арменіі. Як
гаворыцца, мой чалавек – знайшлі паразуменне. Цяпер чакаю яго ў госці і мару трапіць у Арменію, ведаю, як там сустрэнуць
, –
гаворыць Ягор.
Калі перасеклі мяжу, сустракалі расійскія гарады. Цяпер дакладна скажу, што наша братэрства немагчыма разбурыць, зламаць, яму нельга здрадзіць. Калі ў дзвюх краін такая моцная агульная гісторыя, калі ўсе нягоды дзялілі на дваіх – ці ж можа быць іншы зыход? Вялікі Ноўгарад, Архангельск, Яраслаўль, Санкт-Пецярбург,
Масква – усюды пасажыраў «Цягніка Памяці» чакалі як самых дарагіх гасцей
, – адзначае юнак. 
Слёзы ад убачанага. Стаю і думаю, ці праўда я гэта бачу, ці праўда я зараз тут у гэтую хвіліну назіраю самае прыгожае ў свеце штогадовае свята выпускнікоў «Пунсовыя ветразі» ў Піцеры. Час прамчаўся, за 14 дзён мы сталі такімі роднымі адзін аднаму. Расказвалі пра сябе, свае сем’і, традыцыі, дзяліліся хваляваннямі і радасцямі, дзялілі гэты непаўторны быт цягніка, трымалі чамаданны настрой, пісалі адзін аднаму пісьмы ў розныя вагоны – асаблівая цёплая
традыцыя «Цягніка Памяці», штодзень елі смачныя маскоўскія булачкі. Не заўважылі, што прыйшоў час развітвацца. Да сустрэчы на новых маршрутах! Ведаю, што мы яшчэ сустрэнемся,
– дзеліцца ўражаннямі Ягор Цямчык.
Рыта КРАСАВІЦКАЯ.