Мак па-за законам. На Ляхавіччыне з 1 чэрвеня па 15 верасня праходзіць рэспубліканская спецпраграма «Мак»

Штогадовая рэспубліканская спецпраграма «Мак» праводзіцца з 1 чэрвеня па 15 верасня. Яе асноўная мэта – ухіленне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць распаўсюджванню наркотыкаў расліннага паходжання, выяўленню і знішчэнню культывуемых і дзікарослых наркаўтрымліваючых раслін, а таксама перакрыцце каналаў паступлення такога кшталту наркотыкаў у рэгіён. Супрацоўнікі міліцыі выяўляюць і знішчаюць дзікарослыя зараснікі канапель і маку, незаконныя пасевы гэтых раслін на прысядзібных участках, агародах і дачах гараджан і вяскоўцаў.

Як паказвае практыка, некаторыя грамадзяне па-ранейшаму прытрымліваюцца думкі, што, калі мак ці каноплі самі па сабе выраслі на тэрыторыі іх домаўладання, ніякай адказнасці за гэта не будзе. Але гэта памылковае меркаванне. Такія дзеянні кваліфікуюцца па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі, і за пасеў ці вырошчванне забароненых раслін, утрымліваючых наркатычныя сродкі, без мэты іх збыту можна атрымаць штраф да 20 БВ. Калі будзе мець месца мэта збыту ці вырабу наркатычных або псіхатропных рэчываў, то наступае крымінальная адказнасць.
Згодна з артыкулам 328 Крымінальнага кодэкса за незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўку, набыццё, захоўванне, перавозку
ці перасылку наркатычных і псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў ці аналагаў прадугледжана абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў ці пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў. Калі ж такога кшталту дзеянні ўчыняюцца з мэтай збыту або групай асоб ці службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, то пакаранне прадугле-
джана на тэрмін ад 6 да 15 гадоў са штрафам ці без штрафу. Вось чаму супрацоўнікі міліцыі надаюць важнае значэнне прафілактычнай рабоце – сустракаюцца з жыхарамі раёна, тлумачаць ім пра недапушчальнасць вырошчвання маку і канапель.

Дапамагаюць змагацца з макавымі зараснікамі добрасумленныя і
неабыякавыя жыхары раёна, якія тэлефануюць і паведамляюць пра месцы, дзе растуць такія расліны. І далей міліцыя спадзяецца на вашу дапамогу. Тэлефанаваць можна па нумарах 6-00-74, 2-11-70, 2-12-02, 102.

Мікіта БІЗА,
старшы оперупаўнаважаны
аддзялення крымінальнага
вышуку РАУС.