Што з вадой у Навасёлках? На гарачую лінію «ЛВ» паступіў чарговы званок з просьбай разабрацца ў сітуацыі

У раёнку патэлефанавала жыхарка аграгарадка Навасёлкі і расказала, што ў гэтым населеным пункце ёсць пэўныя праблемы з якасцю водаправоднай вады. Нягледзячы на той факт, што летась у эксплуатацыю была ўведзена станцыя абязжалезвання, з кранаў у кватэрах і дамах цячэ вада аранжавага колеру.

Ні памыць бялізну, ні зрабіць ежу, зразумела, што і на сантэхніцы ржавыя падцёкі. Канешне, такі стан спраў не можа задавальняць аграгараджан.
За каментарымі «ЛВ» звярнуўся ў КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», на балансе гэтай арганізацыі знаходзяцца водаправодныя сеткі раёна. Дырэктар прадпрыемства Андрэй Чайкоўскі расказаў, што ўвядзенне ў эксплуатацыю станцыі абязжалезвання поўнасцю не здымае пытанне якасці вады, бо водаправодныя сеткі зношаныя. Зараз распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя па замене водаправода ў Навасёлках і Пранчаках. Зразумела, гэта патрабуе часу і сродкаў. Магчыма, не сёлета, але водаправод у Навасёлках абяцаюць абнавіць.