Тысячы – асабістыя, рахунак – агульны. Цімашкоў. Сямейны працоўны дуэт Цімашкоў з ААТ «Шлях новы» намалаціў дзве тысячы тон збожжа

За ўсе жніўныя сезоны, а іх у працоўнай біяграфіі Мікалая Царыка за 37 гадоў работы ў сельгаспрадпрыемстве нямала, толькі па маршруце «поле – элеватар» у яго заліку дзясяткі тысяч кіламетраў. Але, як адзначае сам герой хлебнай нівы, галоўнае не колькасць кіламетраў, а тое, наколькі якасным і акуратным атрымліваецца кожны рэйс, бо канчатковы вынік – захаванасць збожжа на кожным участку.

Калі б сабраць усе зоркі за кожную перавезеную тысячу тон збожжа, то кабіна МАЗа, якім кіруе Мікалай Царык, стала б падобнай на зорнае неба. Не дзіўна, што вадзіцель-перадавік ААТ «Шлях новы» заўжды ў цэнтры ўшанавання. І жніво-2026 стала чарговым пацвярджэннем майстар-класа. У яго гонар гучалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна і «Шляху новага», прафсаюза, пажаданні чарговых працоўных поспехаў. Напрыканцы мінулага тыдня яму дзякавалі за трэцюю перавезеную тысячу тон збожжа, за адданасць роднай зямлі і вернасць сельгаспрадпрыемству.
Мінулая пятніца стала асаблівай і для сямейнага экіпажа ААТ «Шлях новы» ў складзе бацькі і сына Аляксандра і Сяргея Цімашкоў. Сямейны працоўны дуэт намалаціў дзве тысячы тон збожжа. Вынік дастойны! За што і адпаведнае ўшанаванне.
Цімашок старэйшы – ас механізатарскай справы, і стаж у тры з паловай дзесяцігоддзі ў гаспадарцы таму пацвярджэнне. На жніве ён камбайнер, у перыяд нарыхтоўкі кармоў – па-майстэрску кіруе «Амкадорам» і трамбуе сянажныя траншэі, а зімой задзейнічаны на механізаванай раздачы кармоў жывёле. Любоў да тэхнікі і нялёгкай сялянскай працы Аляксандр Царык перадаў і свайму сыну.
А вынік такога сямейнага працоўнага ўзаемадзеяння –
напоўненыя тысячамі тон бункеры камбайна.
З паспяховым завяршэннем жніва, дарагія
хлебаробы!
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.