Лепшая практыка – эвалюцыйная тактыка.

Ліпеньскі фармат адпачынку не для вяскоўцаў. Наадварот –
крайняя занятасць, работа і яшчэ раз работа. Працягваецца корманарыхтоўка, якой, здаецца, не будзе канца, на максімум абаротаў выходзіць уборка збожжавых і зернебабовых, пачынаецца падрыхтоўка палёў пад азімую сяўбу, у фазу зялёнай гатоўнасці выходзіць кукуруза, якой у гаспадарках раёна многія сотні гектараў з разлікам на нарыхтоўку не менш за 175 тысяч тон сіласу.

Ну і, канешне ж, жывёла-гадоўля, клопат штодзённа-круглагадовы, поспехі якога грунтуюцца на пра-фесіяналізме людзей. Жывёлаводаў, безумоўна, але і раслінаводаў-корма-нарыхтоўшчыкаў, паколькі прадукцыйнасць жывёлы пачынаецца з яе рацыёну.
Заслугоўвае ўвагі ліпеньскі факт прыбліжэння да 800 грамаў сутачных прываг буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме ў ААТ «Жарабковічы». Толькі за папярэдні год акцыянернае таварыства «паднялося» ў гэтай ключавой лічбе на 65 грамаў на кожнай галаве. А, напрыклад, у ліпені прывагі павялічыліся на больш як дзясятак пунктаў і дасягнулі 797 грамаў. Узятая гаспадаркай высокадынамічная тэндэнцыя амаль не па-кідае сумненняў, што блізкім з’яўляецца час, калі Ляхавіччына будзе мець яшчэ адну сельскагаспадарчую арганізацыю са штодзённым сярэднім прыростам буйной рагатай жывёлы 800 грамаў. Кампанію безумоўнаму і дастаткова даўняму лідару гэтай вельмі важнай вытворча-гаспадарчай намінацыі рэальна скласці не толькі «Жарабковічам», на шляху да 800-грамовай мяжы знаходзіцца і ЗАТ «Белпрампрыбор», дзе аналагічная лічба выйшла ў сярэднім на адзнаку 782 грамы. Пры гэтым іменна закрытае акцыянернае таварыства паказала найбольшы прырост па выніках базавага перыяду – 114 грамаў на галаве ў параўнанні з ліпенем
2025 года.
Чаму велічыня сутачных прываг БРЖ з’яўляецца не проста, а вельмі важным паказчыкам работы жывёлагадоўлі, тлумачыць не трэба. Ад інтэнсіўнасці росту маладняку буйной рагатай жывёлы залежыць у тым ліку пытанне ўзнаўлення малочных статкаў. Век ся-рэднестатыстычнай каровы
не працяглы. А ад таго, хто, калі і з якім вытворчым патэнцыялам прыйдзе ёй на змену, залежаць і глыбіня малочных берагоў, і іх якасны склад, і эканоміка сельскагаспадарчых арганізацый у цэлым. Цялушка павінна стаць каровай не за доўгія гады, а за вызначаны тэхналогіяй тэрмін. І прыступіць да адпрацоўкі ўкладзеных у яе вырошчванне сродкаў, даваць вялікае і высокагатунковае малако. І чым раней гэты працэс будзе запушчаны, тым лепш будзе складвацца вытворча-гаспадарчы баланс. Нездарма ж пытанні ўзнаўлення жывёлагадоўчых статкаў сельгасарганізацый знаходзяць акцэнтаванае гучанне на самых розных узроўнях.
У вытворчасці малака за студзень – ліпень 2026 года жывёлагадоўля раёна захавала выніковую дынаміку. За сем месяцаў нашы вытворцы атрымалі амаль 49 з паловай тысяч тон малака. У параўнанні з мінулым годам «пад’ём» склаў тры з паловай працэнтных пункта. Як адзначылі ў райсельгасхарчы, у гэтым, як і многіх іншых пытаннях жыцця, лепшай практыкай з’яўляецца эвалюцыйная тактыка.
На палях Ляхавіччыны змоўк гул збожжаўборачных машын. Камбайны добра і многа папрацавалі гэтым летам. І ўраджай нівы, і хлебны вал 2026 года прыкладна выйшаў на ўзровень мінулага года. Гэта азначае, што нашым вяскоўцам ёсць чым і дзяржаўныя засекі папоўніць, і з выгадай прадаць дабро палёў, і пакінуць збожжа для ўнутрыгаспадарчага развіцця. У тым ліку ў якасці аднаго з інгрэдыентаў для прыгатавання кармоў для жывёлагадоўчых статкаў. Да таго ж шэраг сельгаспрадпрыемстваў раёна завяршыў другую ўборку траў. Сітуацыя з корманарыхтоўкай мяняецца ці не з калейдаскапічнай хуткасцю, але, па стане на 17 жніўня, уборку «другой» травы завяршылі СВК «Ляхавіцкі», ААТ «Шлях новы» і «Жарабковічы». І фактычна адразу ж прыступілі да трэцяй у бягучым сезоне касьбы сваіх шматгадовых травяных угоддзяў. У цэлым па раёне трэці раз травы ўбраны прыкладна з паўтары тысячы гектараў. З пачатку корманарыхтоўкі ляхавіцкія аграрыі паклалі сабе ў запас 2,9 тысячы тон сена і каля 89 тысяч тон сенажу, з якога прыкладна
14 тысяч тон знаходзіцца ў поліэтыленавай абгортцы ці такога ж выканання рукавах. Але ж касавічныя клопаты працягваюць турбаваць раённых аграрыяў. Пакуль наяўныя запасы і сена, і сенажу не адпавядаюць планавым заданням.
Іван КАВАЛЕНКА.