Гэта наша адзінства!

Паглядзіце, як у сучасных рэаліях гучыць модным трэндам беларускае адзінства. Сама гісторыя дала нам вялікую сілу і разам з тым адказнасць жыць у еднасці, не страціць тое, што даравала нам гісторыя 1939 года.
Калі гавораць пра нас, беларусаў, як пра памяркоўных, добрых, шчырых людзей, хочацца дапоўніць партрэт яшчэ адной характэрнай рысай. Як жа наша адзінства, якое ў самыя складаныя часы заўжды давала нам магчымасць ісці і развівацца далей.
Пасля падпісання «мірных» дакументаў у 1921 годзе мір у нашым беларускім адзінстве змяніўся на прыгнёт. Раздзялілі, разбурылі, але не зламалі.
Гісторыя наша заўжды гаворыць, што адзінства немагчыма перамагчы. І беларусы гэта прадэманстравалі неаднойчы.
Да вызваленчых падзей 1939 года самая прыгожая і мілагучная мова ў свеце цярпела знявагу, культура беларусаў знішчалася. Палітыка паланізацыі не пакідала шанцаў на духоўнае жыццё. А гэта раўназначна смерці! Аднак мова гучала ў сэрцах, у думках – таму яна гучыць сёння і жыве сярод нас, культура багацее – бо гэта і ёсць крыніца адзінства.
Наша адзінства стала вялікім шчытом у гады Вялікай Айчыннай вайны. Змагаліся за сваё і абаранялі сям’ю, краіну – ключавое РАЗАМ. Няскораная Брэсцкая крэпасць – сімвал адзінства ў памкненні зберагчы сваю зямлю. Пажаданне міру сёння гучыць інакш, у яго мы ўкладваем павагу не толькі да гісторыі, мы укладваем наша шчырае жаданне жыць у адзінстве.
Пераасэнсавалі многае за апошнія гады: бачым, як жывуць суседзі, калі іншыя мэты цікавей за дзяржаўны дабрабыт. А мы, беларусы, сваім ціхім, але вельмі стваральным шляхам крочым да мар. Пра што клапоціцца ў першую чаргу наш Прэзідэнт? Пра народ, пра будучых беларусаў. Каб наша пакаленне шанавала бясцэнны дар – магчымасць жыць на сваёй зямлі, гаварыць на сваёй мове і быць часткай культуры і гісторыі сваёй краіны.
Страшна нават ад адной думкі, што той дзень 17 верасня мог бы не здарыцца… Гісторыя магла павярнуцца так, што маё сённяшняе беларускае шчасце ніколі б не адчула. А яно бясцэннае – мірнае, у абдымках сямейнай цеплыні, у стваральных працоўных клопатах, адчуванні дзяржаўнай падтрымкі. Мы вывучылі ўрокі гісторыі, цяпер ведаем, што менавіта адзінства – самая вялікая сіла. Нездарма сярод самых важных каштоўнасцей беларусаў – сям’я. Адсюль пачынаецца павага да продкаў, а значыць – гісторыі. Адсюль мы вучымся жыць, абараняючы сваё, а значыць – краіну. Адсюль выхоўваецца павага да традыцый, а значыць – да гістарычнай спадчыны. На календары
17 верасня – час павіншаваць сям’ю – нашу Беларусь!
Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.

